В комитете госконтроля. Жалобы по приватизации жилья

Вестник Комитета госконтроля

Нямала скаргаў  па прыватызацыі жылля
У бягучым годзе ў Камітэт паступіла шмат зваротаў па праблемах прыватызацыі жылля. Многія абураюцца, што яна вельмі дорага абыходзіцца тым, хто хоча прыватызаваць жыллёвае памяшканне. Каб зняць напружанне ў гэтым пытанні, улады ўдасканалілі заканадаўства па працэдуры прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржжылфонду. У лістападзе 2014 г. быў выдадзены Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13.11.2014 № 524 “Аб прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду”, які ўрэгуляваў праблему адсутнасці праваўстанаўліваючых дакументаў для прыватызацыі жылля, а таксама вызначэння яго ацэначнага кошту. У прыватнасці, зараз калі ацэначны кошт 1 кв. метра жылля, якое прыватызуецца,  на 30% і больш перавышае ацэначны кошт 1 кв. метра двух ці больш аналагічных жылых памяшканняў тыповых спажывецкіх якасцей (па годзе ўводу ў эксплуатацыю, тэрытарыяльнай прыналежнасці), мясцовы выканаўчы і распарадчы орган або іншыя органы ўлады забяспечваюць правядзенне незалежнай  ацэнкі рынкавага кошту жылля. Прыватызацыя будзе праводзіцца па найменшым ацэначным ці рыначным яго кошце.
Указ прадугледжвае і іншыя змяненні ў заканадаўчыя акты па вышэй адзначанай тэме.
Падрыхтаваў Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №97 ад 16.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *