В Министерстве природных ресурсов Беларуси высоко оценили работу районной инспекции природных ресурсов и охраны окружающей среды

Новости Экология

На варце інтарэсаў прыроды
У верасні ў Мазыры прайшоў XII рэспубліканскі экалагічны форум, на якім начальніку Шумілінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Г. М. Кісялевічу была аб’яўлена падзяка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у справу аховы навакольнага асяроддзя, забеспячэнне рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
Прыродную ўнікальнасць Шуміліншчыны цяжка пераацаніць. Безліч рэк і азёр, Обальскія балоты, Казьянскі заказнік, гідралагічны заказнік “Сосна” – мы маем магчымасць не проста любавацца першароднай прыгажосцю, якую дорыць нам прырода, а і быць сведкамі цудоўных і непаўторных працэсаў, якія адбываюцца ў флоры і фаўне, быць гаспадарамі на гэтай зямлі, ганарыцца сваім краем.
Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на чале з Генадзем Мікалаевічам робіць сёння ўсё магчымае для таго, каб прырода найменш пакутавала ад уплыву гаспадарчай дзейнасці чалавека, каб вада ў азёрах заставалася чыстай і празрыстай, каб у лясах спакойна сябе адчувалі чырвонакніжныя расліны і жывёлы. Стаіць на варце інтарэсаў прыроды. Наша раённая інспекцыя мае высокі рэйтынг і па выніковасці работы не саступае гарадскім інспекцыям. У тым ліку і па выяўленні і прымяненні мер да парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства. Такая работа нясе плён, і год ад году да лепшага мяняецца стаўленне кіраўнікоў прадпрыемстваў ды і нас з вамі да экалагічных праблем. Да прыкладу, сёння можна канстатаваць істотнае змяншэнне несанкцыянаваных звалак, большы парадак на падворках і тэрыторыях вытворчых аб’ектаў. Але ўсё ж сёлета інспекцыяй быў скла-дзены 101 пратакол па ўсіх накірунках дзейнасці і на фізічных, і на юрыдычных асоб.
Планавыя праверкі і маніторынгі даюць падставы сцвярджаць, што  на такіх буйных прадпрыемствах, як Обальскі керамічны завод, ПМК-70, УП ЖКГ (з нядаўняга часу ў арганізацыі з’явіўся свой эколаг), работа наладжана на высокім узроўні. Да слова, у першым паўгоддзі гэтага года наш раён лідзіраваў па выдзяленні другасных матэрыяльных рэсурсаў з камунальных адыходаў, за што асаблівы дзякуй  жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Для таго, каб пакрысе прывучыць народ да раздзельнага збору смецця, раённыя ўлады штогод закупляюць па 50-100 спецыяльных кантэйнераў.
Інспекцыя цесна супрацоўнічае з усімі прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна, і начальнік, і галоўны спецыяліст інспекцыі І. Г. Блізнец гатовы аказаць любую інфармацыйную падтрымку ўсім, хто хоча жыць і працаваць у суладдзі з прыродай.
Віншуем з высокай ацэнкай дзейнасці!
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №97 ад 16.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *