За новогодней ёлочкой приглашает Шумилинский лесхоз

Новости Общество Экология

За елачкай –  у лясгас

З 20 снежня ўсе лясніцтвы будуць рэалізоўваць навагоднія дрэвы. Кошт будзе залежаць ад вышыні елкі і складзе ад 45 тысяч рублёў за “прыгажуню” рубам у 1 м. У перыяд з 24 па 28 снежня з 9.00 да 14.00 лясніцтвы будуць прадаваць навагоднія елкі на тэрыторыі рынка ў райцэнтры. Кошт у гандлёвых кропках будзе крыху вышэйшым – ад 60 тысяч рублёў (за мятровае дрэва).

Напярэдадні калядных і навагодніх святаў Шумілінскі лясгас сумесна з прадстаўнікамі тэрытарыяльных органаў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пераходзіць на ўзмоцнены рэжым аховы лясоў, каб не дапусціць незаконныя высечкі хваёвых дрэў. На аўтадарогах каля лясных ма-сіваў будуць выстаўлены кантрольныя пасты. На тэрыторыі лясгаса ўстаноўлена відэакамера, якая дазваляе весці назіранне за лясным фондам.
Шумілінскі лясгас нагадвае, што самастойная нарыхтоўка дрэў без дазваляльных дакументаў забаронена. Парушальнікаў чакаюць штрафы – ад 5 да 50 базавых велічынь.
Грамадзяне, якія сталі сведкамі незаконнай высечкі дрэў, могуць паведамляць аб гэтым у Шумілінскі лясгас па тэлефоне “гарачай лініі” 4-23-30 (з 8.00 да 17.00).
І. ПАПОК, дырэктар ДЛГУ “Шумілінскі лясгас”.
Надрукавана ў №98 ад 19.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *