Многие руководители организаций Шумилинского района пробуют себя в роли Деда Мороза

Актуалии Общество

Падары дабро – стань Дзедам Марозам
Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да самага народнага і любімага свята. Асаблівыя спадзяванні на Дзеда Мароза, вядома ж, у дзяцей. І таму дарослым даводзіцца ў гэты пераднавагодні час “на Дзеда Мароза спадзявацца, а самім не губляцца”.
Вельмі актыўна зараз праходзіць  рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці”. Многія арганізацыі і прадпрыемствы нашага раёна выступілі ў якасці “Дзядоў Марозаў” і аказалі спонсарскую дапамогу школам, дзіцячым садкам, раённаму прытулку. Па словах начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама В. В. Мяньковай, атрымалі навучальныя ўстановы салодкія падарункі, спартыўны інвентар, дзіцячыя цацкі і ёлкі ад 8 прад-прыемстваў: сельгасарганізацый “АграБаравінка”, “Прыдзвінскі”, “Ляжні”, “Прыазёрны мір”, “Раднік”, а таксама ад “Шумілінарайгазу”, ПГУП “Новае Таклінава”, Мішневіцкага і Шумілінскага лясніцтваў.
30 снежня ў 15.00 у Обальскім прытулку пройдзе дабрачынная навагодняя акцыя для 15 выхаванцаў (лічба кожны дзень можа мяняцца), якіх часова забралі ў нядобранадзейных бацькоў. Па словах дырэктара Шумі-лінскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Святланы Бельчыкавай, ужо многія арганізацыі і прадпрыемствы пацвердзілі свой удзел у свяце, званкі з прапановамі аказаць дапамогу працягваюць паступаць. Стаць Дзедам Марозам, падарыць дабро і ашчаслівіць маленькага чалавечка – высакародная справа.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 99 ад 24.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *