Красный Крест: помогаем погорельцам

Общество

Дапамагчы – пачэсна
У грамадстве заўсёды цэняцца спачуванні і спагада. Працягнуць руку дапамогі слабейшаму – гэта пачэсна. Можа, і не ўсе ведаюць, што ў нашым раёне ёсць людзі, якім патрэбна дапамога. Напрыклад, сям’і А. С. Саф’янавай з а.-г. Амбросавічы, якая пацярпела ад пажару.
Агонь знішчыў хатнія рэчы, адзенне… Пагарэльцы засталіся ні з чым. Таму раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа праводзіць акцыю па ахвяраванню рэчаў ці грошай для вясковай сям’і. Мы загадзя ўдзячны ўсім, хто адгукнецца і не будзе раўнадушным да гора землякоў.
Прымаецца жаночае адзенне на ўсе сезоны года, а таксама дзіцячае – на хлопчыка 10 гадоў і дзяўчынкі 7 гадоў. Можна падарыць і мэблю, рэчы хатняга ўжытку.
Звяртацца па адрасе: г. п. Шуміліна, будынак чыгуначнага вакзала, другі паверх, каб. 10 (уваход насупраць першага кіёска). Прымацца ахвяраванні будуць штодзень з 10.00 да 12.00.
В. ЧЫЖЫКАВА, старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа.
Надрукавана ў №101 ад 28.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *