Благотворительная ёлка в Шумилино пригласила 365 мальчиков и девочек

Актуалии Общество

Дабрачынная ёлка ў Шуміліне
У рамках акцыі “Нашы дзеці” ў раённым Цэнтры культуры  прайшоў дабрачынны навагодні ранішнік. На свята былі запрошаны дзеці Шуміліншчыны з апякунскіх, прыёмных, мнагадзетных сем’яў (якія выхоўваюць чацвярых і больш дзяцей) і з тых, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, дзеці-інваліды.  На ранішніку былі не толькі школьнікі, але і выхаванцы дзіцячых садкоў разам з бацькамі. У гэты дзень 365 хлопчыкаў і дзяўчынак атрымалі салодкія падарункі, расказала метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Т. А. Донюш.
На навагоднім ранішніку прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў. Ірына Мікалаеўна павіншавала дзяцей са святам, падзякавала за іхнія поспехі: перамогі ў алімпіядах, творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах, пажадала добрага здароўя і паспяховай вучобы.
Работнікі раённага Цэнтра культуры паказалі дзецям казку “12 месяцаў”, якая вельмі  ўсім спадабалася, дзеці шчыра апладзіравалі казачным героям.
Затым усіх чакаў “Навагодні дэтэктыў” – тэатралізаванае прадстаўленне ля ёлкі. Радасцю свяціліся вочы хлопчыкаў і дзяўчынак. Віншаванне Дзеда Мароза і іншых казачных герояў, карагоды, песні, танцы, віктарыны, загадкі – усё было надзвычай святочным і вясёлым. Навагодні ранішнік стварыў для ўсіх сапраўдны святочны настрой.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №100 ад 31.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *