Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пажар

У навагоднюю ноч пажарныя машыны імчаліся ў а.-г. Слабада. Прычынай пажару стала курэнне гаспадара ў нецвярозым выглядзе. З палаючай кватэры мужчыну дапамаглі выбрацца суседзі. Пацярпелы з 40% апёкаў цела дастаўлены ў бальніцу.
Тэлевізар
Жыхарка Обалі, якая вярнулася дадому пасля нядоўгай адсутнасці, ахнула: аконная рама ў доме выстаўлена. З хаты прапаў тэлевізар. Праз некалькі дзён міліцыянеры знайшлі злодзея. Ім аказаўся непрацуючы жыхар Обалі. Мужчына затрыманы, ён прызнаўся ў крадзяжы.
Грошы
Жыхар Кардона захоўваў долары не ў банку, а дома ў шафе. Што такая схованка была ненадзейнай, мужчына пераканаўся, калі яго абрабавалі. Невядомыя злодзеі праніклі ў кватэру пацярпелага і ўкралі паўтары тысячы долараў ЗША. Узбу-джана крымінальная справа.
Электранаждак
Пацярпеў жыхар Крывога Сяла: у ягоны дом прабраліся злодзеі, якія ўкралі электранаждак. У той жа дзень мужчына звярнуўся ў міліцыю. Па гарачых слядах міліцыянеры знайшлі злачынцу – раней судзімага мясцовага жыхара.
Веласіпед
У РАУС звярнулася жыхарка в. Юрава. Жанчына расказала, што пакінула свой веласіпед на двары ўласнага дома. А праз некалькі гадзін ён бясследна знік. Веласіпед ацэнены ў 800 тысяч рублёў. Злачынца вышукваецца.
Парушэнні ПДД
За мінулы тыдзень супрацоўнікі ДАІ выявілі 56 парушэнняў хуткаснага рэжыму, 6 вадзіцеляў не прапусцілі пешаходаў на “зебры”. Правілы ПДД парушылі 20 пешаходаў: большасць парушэнняў – адсутнасць флікераў у цёмны час сутак. За гэта пешаходы заплацілі штраф ад 1 да 3 базавых велічынь.
На павароце
Механізатар  УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, які ехаў на МТЗ па аўтадарозе Віцебск-Полацк, пры павароце на в. Пабеда не заняў крайняе левае становішча і сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем, што рухаўся ў спадарожным накірунку. Больш таго, механізатар пакінуў месца ДТЗ. На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол.
Нецвярозы
Вадзіцель Обальскага керамічнага завода працаваў на пагрузчыку “Амкадор” у стане алкагольнага ап’янення. Да таго, не меў вадзіцельскіх правоў патрэбнай катэгорыі. Складзены два адміністрацыйныя пратаколы, парушальніку пагражае штраф да 120 БВ. Да адказнасці прыцягнута і службовая асоба, якая выпусціла на лінію нецвярозага вадзіцеля. Ёй пагражае штраф ад 2 да 8 БВ.
Не ўступіла дарогу
На перакрыжаванні вуліц Юбілейная-Сіпко адбылося ДТЗ. Жыхарка Віцебска на аўтамабілі “Сузукі” пры павароце налева не ўступіла дарогу грузавому аўтамабілю “Вольва” (ехаў у сустрэчным накірунку). Аўтамабілі сутыкнуліся. У выніку жанчына з цялеснымі пашкоджаннямі была дастаўлена ў бальніцу. Па ДТЗ праводзіцца праверка.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №1 ад 06.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *