Ученики Новиковской школы подарили жителям Кривого Села «Беларускія вячоркі»

Молодёжь Общество

Беларускія вячоркі
Сапраўдны падарунак да Новага года і Нараджэння Хрыстова падрыхтавалі жыхарам Крывога Сяла настаўнікі і вучні Навікоўскай школы. Са святочным прадстаўленнем “Навагоднія беларускія вячоркі” яны прыехалі ў мясцовы сельскі клуб.
Мерапрыемства прайшло весела і займальна, расказала кіраўнік спраў Каўлякоўскага сельвыканкама І. А. Жыгунова. Арыгінальнай была сама задумка мерапрыемства ў форме вячорак. Таму свята было вельмі цікавым людзям паважанага ўзросту. Дзед Мароз і Снягурка, іншыя казачныя героі праводзілі мерапрыемства на беларускай мове. Спявалі беларускія песні, расказвалі беларускія вершы, танцавалі беларускія танцы. Прычым, спявалі і танцавалі не толькі школьнікі, але і настаўнікі: С. С. Голяс, А. А. Пляшкова, Ю. А. Лапацін, Ж. Л. Бякешчанка, С. А. Шумкова. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі і ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Дамісолька”, што створаны ў Навікоўскай школе. Задорным, вясёлым, актыўным артыстам шчыра апладзіравала публіка. А бацькі былі гордыя за сваіх дзяцей – такіх таленавітых і здольных.
Дарэчы, настаўнікі Навікоўскай школы расказалі, што гэта не апошняе выступленне ў Крывасельскім клубе. Школьнікі мяркуюць і ў гэтым годзе прыязджаць сюды з канцэртамі падчас розных святаў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №1 ад 06.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *