В Обольском приюте на новогодние праздники было много гостей и много подарков

Актуалии Общество

Карагоды, падарункі, госці
Васямнаццаць дзетак ад чатырох да чатырнаццаці год навагоднія святы правялі не дома, а ў Обальскім дзіцячым прытулку. Дзецям хочацца навагодніх цудаў,  і гэтыя цуды пастараліся для іх зрабіць шматлікія госці, якія наведвалі прытулак перад Новым годам. Зрабіць казачным Новы год для дзетак дапамаглі ПМС, “Шумілінскі лясгас”, райспажыўтаварыства, ОКЗ, РАУС, суд Шумілінскага раёна, пракуратура Шумілінскага раёна, Обальскі і Лаўжанскі сельскія саветы, ПГУП “Карына-гандаль”, ЧУП “Залаты ярлык”, СШ № 1, Мікіціхінская СШ, Обальскае лясніцтва, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, КУП Шумілінскага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва, індывідуальны прадпрымальнік І. У. Пазнякоў.
Асноўныя мерапрыемствы прайшлі 30  снежня. Багата гасцей з падарункамі прыехала да дзетак.  Казачнае прадстаўленне з Дзедам Марозам і Снягуркай, казачнымі жывёламі і зусім нязлымі злодзеямі, вясёлыя карагоды ля ёлкі, гульні, забавы падрыхтавалі вучні СШ №1. Прысутныя, прычым не толькі малыя, акунуліся ў свет навагодніх дзівосаў. Таксама весялілі дзяцей і работнікі Обальскага дома культуры.
Прыемна адзначыць, што на мерапрыемства завіталі да сваіх дзетак і трое бацькоў. І  так хочацца верыць, што самае запаветнае жаданне дзетак – каб бацькі не пілі – збудзецца.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №1 ад 06.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *