На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Выхадныя прайшлі спакойна
Пашыраную нараду ў райвыканкаме кіраўнік раёна У. П. Куранны пачаў з віншавання прысутных з новым годам. Але святы закончыліся і цяпер трэба брацца за справу. Перад раёнам стаяць няпростыя, але рэальныя задачы па выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, адзначыў старшыня райвыканкама. У раёне неабходна стварыць не менш 10 новых малых прадпрыемстваў, завяршыць мадэрнізацыю ОКЗ, павысіць прадукцыйнасць працы, валавую вытворчасць прадукцыі як у прамысловасці, так і ў сельскай гаспадарцы.
Пра сітуацыю з правапарадкам далажыў начальнік РАУС В. В. Мядзвецкі. Вадзім Вадзімавіч паведаміў вынікі работы міліцыі за 2014 год, расказаў пра сітуацыю з правапарадкам за мінулы тыдзень. Выхадныя прайшлі спакойна, без істотных здарэнняў прайшлі і святочныя мерапрыемствы.
Начальнік РАНС А. І. Сасновіч расказаў пра сітуацыю з пажарамі на мінулых выхадных: па рэспубліцы адбылося 96 пажараў, у агні загінула 15 чалавек, у раёне ад агню пацярпеў жыхар Слабады, які знаходзіцца ў бальніцы.
Са справаздачамі па сваіх галінах выступілі намеснікі старшыні райвыканкама, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў, раённых службаў. Усе прадпрыемствы працавалі і працягваюць працаваць у штатным рэжыме. Пэўныя праблемы былі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы з водазабеспячэннем, але камунальнікі спрацавалі добра і ліквідавалі аварыйныя сітуацыі.
Пачаліся працоўныя дні, і перад прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна стаіць задача працаваць стабільна, каб выканаць усе планы, намечаныя на 2015 год.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №1 ад 06.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *