7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова

Актуалии Духоўнае

7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае Ражджаство)
Дарагія браты і сёстры,  жыхары Шумілінскага раёна!
Сардэчна віншую ўсіх вас са святам – Нараджэннем Хрыстовым і з Новым годам! У гэтыя святыя дні  святкуе і радуецца ўвесь праваслаўны свет, бо ў горадзе Віфліеме нарадзіўся  Збавіцель свету. У гісторыі чалавецтва няма больш вялікага і радаснага свята і падзеі, чым прышэсце ў свет і  ўвасабленне Сына Божага! Праваслаўная царква асабліва святкуе Нараджэнне Хрыстова. У храмах напярэдадні Нараджэння Хрыстова служаць асаблівую вячэрнюю службу, а з раніцы пачынаецца ўрачыстая служба, якая ўслаўляе нараджэнне Збавіцеля, Сына Божага.
Жадаю вам правесці гэтыя святыя дні ў добрым  здароўі і настроі, каб Гасподзь блаславіў  працу кожнага з нас у той справе, да якой мы маем прызванне.
Хочацца сказаць словы ўдзячнасці ўсім нашым кіраўнікам і ўсім добрым людзям, хто дапамагаў у будаўніцтве храма Свяціцеля Мікалая  сваёй працай і  ахвяраваннямі. Няхай шчодры Гасподзь узнагародзіць вас усіх за вашы старанні. Няхай Новы год будзе годам нашага вяртання да Бога, нашага духоўнага абнаўлення, нашага пакаяння.
Мір і спакой няхай жывуць у вашых дамах, любіце бліжніх і дапамагайце адзін аднаму, дарыце сваю любоў тым, каму яна патрэбна.
Няхай паселіцца ў нашых сэрцах Хрыстос Гасподзь, а з ім – мір і блаславенне. Амін.
Протаіерэй Феадор ПУЧЫНСКІ, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.

Расклад Святочных службаў:
Храм Афанасія Брэсцкага (г. п. Шуміліна):
6 студзеня – навячэр’е Ражаства Хрыстова, 19.00 – усяночная;
7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова,  8.30 –  Божая літургія.
Храм Сергія Раданежскага (в. Лескавічы)
7 студзеня – 10.00 – святочны малебен.
Надрукавана ў №1 ад 06.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *