Объявлен конкурс «Спасатели глазами детей»

Безопасность Образование

“Выратавальнікі вачыма дзяцей”
Штогод у рэспубліцы з-за дзіцячага свавольства з агнём адбываюцца пажары, летась, напрыклад, на іх загінула 14 дзяцей. Таму ў мэтах папярэджання пажараў і прапаганды правілаў пажарнай бяспекі сярод дзяцей у школах і дзіцячых дашкольных установах раёна ў студзені-лютым 2015 года аб’яўляецца правядзенне конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”.
Агляд-конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: “Казка”, “Апавяданне”, “Падзелка”, “Малая архітэктурная форма”, “Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі”.
Да ўдзелу ў аглядзе-конкурсе дапускаюцца толькі індывідуальныя работы. Тэматыка работ наступная: “Я б ў выратавальнікі пайшоў, няхай мяне навучаць”, “Тэхніка на службе ў выратавальнікаў-пажарных”, “Прычыны і наступствы надзвычайных сітуацый”, “Аварыі, катастрофы нашага стагоддзя”, “Папярэджанне надзвычайных сітуацый” (тэма для плакатаў), “Надзейней нітак стальных і агню – арганізацыя выратавальнікаў”, “Возьмемся за рукі, сябры, уратуем наш свет ад агню!”, “Пажарны-добраахвотнік – гэта гучыць горда!”, “Ад вады да бяды – адзін крок”, “Вада – радасць або бяда”, “Правілы паводзінаў на вадзе – правілы жыцця”, “На тонкім лёдзе няма месца дзіцячым гульням”, “Феерверкі і хлапушкі – небяспечныя цацкі”, “Аварыя на прадпрыемстве”, “Беражыце ліфт”, “Бяспечны адпачынак у аквапарку”, “Асцярожна: перавозка небяспечнага грузу!”, “Кар’еры. Небяспечна для жыцця!”, “Правілы паводзін на атракцыёнах”, “Будаўнічыя пляцоўкі – не месца для гульняў”.
Конкурс праводзіцца па трох узроставых групах: выхаванцы дзіцячых дашкольных устаноў, вучні 1-4 класаў, вучні 5-9 класаў. Узрост удзельнікаў на 30.04.2015 года павінен складаць ад 5 да 17 поўных гадоў.
Аформленыя работы павінны мець жорсткую аснову (ДВП, шчыльны кардон), размяшчацца ў рамках без шкла. На тыльным баку трэба прымацаваць петлі, каб работу можна было павешаць на сцяну.
Фармат малюнка – не больш 60×40. На зваротным баку кожнай работы  павінна быць напісана назва работы, прозвішча і імя аўтара, узрост (клас), школа (пазашкольная ўстанова), раён.
Работы трэба накіроўваць не пазней 20 лютага 2015 года па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Луначарскага, 44а, РАНС або ў аддзел адукацыі (гаспадарчая група).
Пры ацэнцы конкурсу на лепшую падзелку журы будзе ўлічваць арыгінальнасць, акуратнасць выканання работы, складанасць мадэлі.
Пераможцы і прызёры раённага конкурсу дзіцячай творчасці будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі. Лепшыя работы будуць накіраваны на абласны конкурс.
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і абучэння РАНС.
Надрукавана ў № 3 ад 13.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *