Шумилинская районная организация «Белорусского союза офицеров» провела итоговое совещание

Общество

Накірунак на супрацоўніцтва
Адбылося выніковае пасяджэнне раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў”, якая на сённяшні дзень  аб’ядноўвае 21 афіцэра. На пасяджэнні прысутнічалі кіраўнікі і актывісты з раённай ветэранскай арганізацыі, раённых арганізацый “Саюз ваенных маракоў”, “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” і інш.
У сваім выступленні старшыня раённай арганізацыі В. І. Жандараў падвёў вынікі работы за мінулы год, адзначыў, што афіцэры актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці раёна. Валерый Іванавіч вызначыў асноўныя накірункі работы арганізацыі на 2015 год. Будзе працягвацца работа па патрыятычнаму выхаванню моладзі, узмацніцца супрацоўніцтва з іншымі грамадскімі арганізацыямі.
На пасяджэнні афіцэры выступілі з прапановай хадайнічаць перад райвыканкамам аб закладцы алеі “70 год Вялікай Перамогі” на мемарыяльным комплексе ў Тропіне.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў № 3 ад 13.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *