Ирина Сидоренко знает о сыре всё

Людзі і лёсы Экономика

“Сырзавод – гэта маё жыццё”
“Сырзавод – гэта маё жыццё,” – вось так узнёсла сказаць пра сваю работу можа толькі чалавек, улюбёны ў прафесію, які душой хварэе за свой цэх і за поспехі свайго прадпрыемства.  Такім чалавекам з’яўляецца Ірына Іосіфаўна Сідарэнка –  майстар-сырароб Шумілінскага вытворчага цэха ААТ “Малако”.
Выпускніцу Слуцкага каледжа малочнай прамысловасці ў пачатку 80-х гадоў накіравалі працаваць на сырзавод у Шуміліна. Тут і прыжылася, пусціла карані. Маладому сыраробу было цікава асвойваць новыя тэхналогіі, пераймаць вопыт старэйшых калег. Яшчэ тады, больш як трыццаць гадоў таму, заўважылі яе сур’ёзнае стаўленне да справы. Сёння І. І. Сідарэнка – вопытны сырароб, настаўнік для маладых. Яна дасканала ведае работу на любым участку, умее добра арганізаваць людзей.
Прыходзілася назіраць, як прыгожа Ірына Іосіфаўна фасуе сыр. Яе ўмелыя рукі спраўляліся з мноствам аперацый, і адзін за адным  запакаваныя  кавалкі сыру адпраўляліся ў скрыні. Разам са сваімі двума калегамі жанчына паспявала расфасаваць за змену паўтоны сыру. “Па хуткасці няма роўных Іосіфаўне, – усміхнуліся сыраробы.  – Яна ў нас самая спрытная”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў № 3 ад 13.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *