Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Зацверджаны каардынацыйны план
Згодна з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №510 “Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці сумесна з дзяржаўнымі кантралюючымі органамі правёў работу па фарміраванні каардынацыйнага плана кантрольнай дзейнасці на першае паўгоддзе 2015 года, які 12 снежня быў размешчаны на афіцыйным сайце Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь у сетцы інтэрнэт.
У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года адзначана значнае зніжэнне колькасці планавых праверак. Так, сёлета запланаваны 3034 праверкі суб’ектаў гаспадарчай дзейнасці вобласці, што на 288 праверак (ці на 8,7%) менш, чым летась.
Варта адзначыць, што заканадаўствам прадугледжана магчымасць падключэння да ўключаных у план праверак іншых кантралюючых органаў пры наяўнасці ў іх падстаў. Акрамя гэтага, дапускаецца ўнясенне змяненняў у часці пераносу тэрміну правядзення праверкі, змянення сувыканаўцаў, наогул выключэнне праверкі. Інфармацыя пра змяненні абнаўляецца штотыднёва на сайце Камітэта. Усе кантралюючыя і наглядныя органы, якія запланавалі праверку, павінны прыступіць да яе правядзення на працягу месяца, указанага ў плане. Выключэнні могуць складаць выпадкі, калі на падставе заявы правяраемага суб’екта, прадстаўленага ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, кантралюючым органам будзе прынята рашэнне аб пераносе тэрміну праверкі.
Усяго па выяўленых у 2014 годзе Камітэтам фактах парушэнняў патрабаванняў Указа №510 да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 8 службовых асоб кантралюючых і наглядных органаў вобласці.

Рэагаванне на крытыку ў СМІ
Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці займае актыўную пазіцыю ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных праблем  развіцця рэгіёна, забеспячэнні яго эканамічнай бяспекі. Ажыццяўляе кантроль па розных накірунках дзейнасці, у тым ліку па даручэнні Кіраўніка дзяржавы кантралюе выкананне Указа №630 “Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных  сродках масавай інфармацыі”.
Указ, як вядома, абавязвае кіраўнікоў дзяржорганаў і арганізацый у месячны тэрмін рэагаваць на атрыманыя ад СМІ паведамленні аб апублікаваных у іх крытычных матэрыялах. Невыкананне без уважлівых прычын гэтых патрабаванняў вядзе да прымянення да ўказаных службовых асоб мер дысцыплінаранай адказнасці, нават да вызвалення іх ад займаемых пасад. Кантроль за выкананнем указа ўскладзены на органы Камітэта дзяржкантролю.
Як паказваюць праверкі, некаторыя кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый дапускаюць парушэнні патраванняў указа. У прыватнасці, з перавышэннем вызначанага месячнага тэрміну з моманту апублікавання крытычнага матэрыялу адказалі на крытыку ў мясцовай раённай газеце Браслаўскага раёна адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Агравідзы” (на 113 дзён) і “Слабодка-агра” (на 80 дзён).
Аналагічнае парушэнне дапусціла Сенненскае УП ЖКГ, якое не адказала ў тэрмін на дзве крытычныя публікацыі. Па прапанове Камітэта дзяржкантролю вінаватыя ва ўказаных парушэннях службовыя асобы дадзеных арганізацый і прадпрыемстваў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Усяго за 2014 год да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 13 службовых асоб у 7 раёнах вобласці: Сенненскі – 3, Аршанскі – 2, Браслаўскі – 2, Гарадоцкі – 2, Дубровенскі – 2, Талачынскі –1, Лёзненскі – 1.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №4 ад 16.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *