Перед новым годом мы с друзьями ходим в баню

Общество

Без іроніі лёсу, але з лёгкай парай!
Лазню прыдумаў не дурань. І няхай тыя амерыканцы, як любіць расказваць сатырык Задорнаў, лічаць нас дурнямі і дзівяцца, што сцябаем сябе венікам, усё адно лазню не разлюблю. Веру: у мяне шмат прыхільнікаў.
Так што лазня — не анахранізм. Не гаворым аб прыватных лазнях, мы пра грамадскую, такую, як у вядомай стужцы “Іронія лёсу, або З лёгкай парай”. Канечне, нам далёка пакуль да маскоўскай лазні ка-лібру 70-х, дзе маглі кліенты дазволіць, напрыклад, па бакалу піва ўперамешку з гарэлкай, што, дарэчы, і прадвызначыла лёс галоўнага героя, якога бліскуча сыграў Андрэй Мягкоў.
У нас свае лазні. У Шуміліне —  дзве, і абедзве, як кажуць, не першай свежасці. Ды ўсё адно мы любім іх, няхай нават яны і са старэчымі “капрызамі”: то печка рассыпалася, то з водаправодам непарадак, то падмазаць трэба, паднавіць палок у парылцы, як гэтага “прасіла” лазня, што ў мікрараёне СШ № 2.
Сёння шлюць падзякі. З вуліцы Дубасарскага М. Д. Радайкін удзячны камунгасу за тое, што ў лазні на “Брыкеце” пасля рамонту і папарыцца можна ўсмак, і памыцца.  Тое ж і ў гарадской лазні. Так што ўсім, хто хоча змыць  бруд старога года, такая магчымасць ёсць: у пярэдадзень Новага года лазні ў мястэчку працаваць будуць. Гэта добрая традыцыя. Вось толькі вельмі не хочацца, каб хтосьці з кліентаў перажыў прыгоды галоўнага героя “Іроніі лёсу…”. Бо жыццё – не кіно і не заўсёды жыццёвая развязка бывае шчаслівай.
З лёгкай парай!
Мікалай Мароз.
Надрукавана ў №102 ад 31.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *