Шумилинские новости

Новости

Шумілінскія навіны
Два дыпломы

Паспяхова выступілі на 3-м этапе (абласным) рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах дзве нашы зямлячкі. Так, Ганна Ляснічая, вучаніца 11 класа з СШ №1 (настаўніца Н. М. Спірыдонава), прывезла дыплом другой ступені па прадметнай алімпіядзе па абслугоўваючай працы. Выпускніца раённай гімназіі Вераніка Воранава стала ўладальніцай дыплома трэцяй ступені па фізіцы (настаўнік А. І. Зазыба). Ганна рыхтуецца зараз да ўдзелу ў апошнім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Алена КАРПУШЭНКА.
Аўтацыстэрна
Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях пабагацеў на новую тэхніку: за сродкі рэспубліканскага бюджэту набылі аўтацыстэрну вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода, расказаў намеснік начальніка РАНС  І. П. Маскалькоў. Цыстэрна змяшчае дзесяць тон вады і абсталявана тэлескапічнай мачтай, якая высоўваецца на некалькі метраў у вышыню і асвятляе тэрыторыю пры надзвычайных сітуацыях.
Даільная зала
У пачатку студзеня ў КУСГП “Сіроцінскі” пачала працаваць новая даільная зала на ферме Сіроціна. Пакуль па новай тэхналогіі дояць 200 кароў, расказала галоўны заатэхнік прадпрыемства М. Ф. Панкраценка.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №5 ад 20.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *