Лукашэнка даручыў Адміністрацыі Прэзідэнта выбудаваць план мерапрыемстваў на аснове прапаноў 42-га з’езда БРСМ

Тема недели

Лукашэнка даручыў Адміністрацыі Прэзідэнта выбудаваць план мерапрыемстваў на аснове прапаноў 42-га з’езда БРСМ
Прэзідэнт падкрэсліў, што ўнесеныя на з’ездзе прапановы «не маюць патрэбы ў дадатковай прапрацоўцы, каб іх падтрымаць». Таму Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта ўсе прапановы, якія прагучалі і яшчэ прагучаць на з’ездзе, сабраць і, сур’ёзна прааналізаваўшы, выбудаваць план рэалізацыі гэтых мерапрыемстваў.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што БРСМ стаў «арганізацыяй, якая не проста парадна шуміць, бурна дэманструючы, што яна ёсць». «Вы адчуваеце сваю адказнасць. Уносячы прапановы, адчуваецца, што вы іх выпакутавалі. Гэта сведчыць аб вашай сталасці», — прадоўжыў Прэзідэнт.
Закранаючы прапанову БРСМ сфарміраваць кансалідаваны маладзёжны бюджэт, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Мяне здзівіла тое, што дагэтуль дзяржаўныя органы не прынялі прапановы маладзёжнай арганізацыі, каб кансалідаваць сродкі і накіраваць туды, куды трэба. Гэта была разумная прапанова, гэта трэба было зрабіць даўно».
Бюджэт на бягучы год ужо зацверджаны. Прэзідэнт гатовы разгледзець прапанову БРСМ з мэтай кансалідацыі фінансавых сродкаў. «А калі трэба і дабавіць, нягледзячы на тое, што ў нас лішніх сродкаў няма, для таго каб разумныя, творчыя, ужо апрабаваныя рэчы былі рэалізаваны ў нашай дзяржаве», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка даручыў Адміністрацыі Прэзідэнта выбудаваць план мерапрыемстваў на аснове прапаноў 42-га з’езда БРСМПрэзідэнт падкрэсліў, што ўнесеныя на з’ездзе прапановы «не маюць патрэбы ў дадатковай прапрацоўцы, каб іх падтрымаць». Таму Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта ўсе прапановы, якія прагучалі і яшчэ прагучаць на з’ездзе, сабраць і, сур’ёзна прааналізаваўшы, выбудаваць план рэалізацыі гэтых мерапрыемстваў.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што БРСМ стаў «арганізацыяй, якая не проста парадна шуміць, бурна дэманструючы, што яна ёсць». «Вы адчуваеце сваю адказнасць. Уносячы прапановы, адчуваецца, што вы іх выпакутавалі. Гэта сведчыць аб вашай сталасці», — прадоўжыў Прэзідэнт.Закранаючы прапанову БРСМ сфарміраваць кансалідаваны маладзёжны бюджэт, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Мяне здзівіла тое, што дагэтуль дзяржаўныя органы не прынялі прапановы маладзёжнай арганізацыі, каб кансалідаваць сродкі і накіраваць туды, куды трэба. Гэта была разумная прапанова, гэта трэба было зрабіць даўно».Бюджэт на бягучы год ужо зацверджаны. Прэзідэнт гатовы разгледзець прапанову БРСМ з мэтай кансалідацыі фінансавых сродкаў. «А калі трэба і дабавіць, нягледзячы на тое, што ў нас лішніх сродкаў няма, для таго каб разумныя, творчыя, ужо апрабаваныя рэчы былі рэалізаваны ў нашай дзяржаве», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *