Новогодние новости из Обольской школы: выставка, экскурсия, каток

Новости Образование

“Анёлы Ражаства”
У фае Обальскай школы працуе навагодняя выстава работ у тэхніцы выцінанкі “Анёлы Ражаства”. Тут сабраны лепшыя работы педагогаў Віцебскай вобласці. Ініцыятарам стварэння такой выставы выступіла культурна-асветніцкая арганізацыя “Рускае грамадства”. Наведаць выставу (прычым, бясплатна) можна ў рабочыя дні з 8.30 да 17.00 да канца студзеня.
На ёлку – у Мінск
Перад Новым годам обальскія школьнікі атрымалі сапраўдны святочны сюрпрыз – 26 дзяцей наведалі рэспубліканскую ёлку. А зрабіла такі падарунак культурна-асветніцкая арганізацыя “Рускае грамадства” (старшыня абласнога праўлення В. І. Маісеенка).
Дзеці (удзельнікі алімпіяд, выдатнікі вучобы) вярнуліся дадому з падарункамі і незабыўнымі ўражаннямі.
На каньках – ля школы
Перад Новым годам Обальская школа за ўласныя грошы, якія зарабілі ад продажы прадукцыі з прышкольнага ўчастка і ад здачы металалому і макулатуры, закупіла дзесяць пар канькоў. Патрацілі на такую важкую пакупку больш за мільён рублёў. Як расказаў дырэктар школы А. М. Штокін, у школе ўпершыню адкрыты пракат канькоў. І канькі, трэба адзначыць, карыстаюцца попытам. На каток далёка хадзіць не трэба – ён заліты побач са школай.
Надрукавана ў №1 ад 5.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *