Что это, грипп?

Актуалии Здоровье

Грыпуем?
Тэмпература, насмарк, як кажуць, агульная млявасць і абыякавасць да жыцця. Знаёмая карціна? Што гэта, грып?
“Гэта вострая рэспіраторная інфекцыя”, – заявіў галоўны ўрач раёна Канстанцін Баканаў. Канстанцін Фёдаравіч расказаў, што першымі інфекцыю падхапілі дзеці, дзіцячае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы перапоўнена, за ноч – па пяць выклікаў хуткай дапамогі да дзяцей з высокай тэмпературай. Пры аслабленым арганізме ці запозненым звяртанні да медыкаў інфекцыя дае ўскладненні – бранхіт і пнеўманію. Зараз дзіцячая захворваемасць крыху пайшла на спад, затое эстафету ўзялі дарослыя.
Галоўны санітарны ўрач раёна Сяргей Конышаў паведаміў, што за студзень (дадзеныя на 26 студзеня) ў Шумілінскім раёне зарэгістравана 14 грыпападобных выпадкаў і каля 200 выпадкаў вострай рэспіраторнай інфекцыі. Сяргей Алегавіч параіў усім налягаць на вітаміны, мікраэлементы, умацоўваць імунітэт, не пераахалоджвацца.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №8 ад 30.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *