С 10 февраля Шумилино будет принимать фестиваль православной культуры «Кладезь»

Духоўнае Новости

Крыніца радасці для дзяцей і дарослых
З 10 па 17 лютага наша Шуміліна будзе прымаць фестываль праваслаўнай культуры “Скарбніца” (“Кладезь” – рус.). 10 лютага ў 10.00 ад храма Святога Афанасія Брэсцкага (вул. Сіпко, 52) пройдзе крыжовы ход у раённы цэнтр культуры (вул. Луначарскага, 9), дзе будзе адслужаны малебен на пачатак добрай справы і адбудзецца адкрыццё фестывалю і выставы.
На працягу 8 дзён духоўна-асветныя праекты, творчыя сустрэчы і гутаркі пройдуць у многіх сацыяльна-культурных установах. У прыватнасці, будуць арганізаваны кінапаказы фільмаў у РЦК. 14 лютага ў 14.00 у РЦК адбудзецца канцэрт пісьменніцы, аўтара і выканаўцы песень, кампазітара і паэтэсы Таццяны Дашкевіч «Спявай, душа, спявай…». Будуць арганізаваны сустрэчы на актуальныя тэмы: «Моладзь і праваслаўе», «Маладосць – час выбару», «Навошта чалавеку пакуты», «Жывое слова», «Шляхам кахання», «Праваслаўныя святыні Беларусі» і інш.
Жыхарам і гасцям горада будзе прапанавана выстава-кірмаш “Крыніца”, на якой можна будзе набыць карысныя і прыгожыя вырабы ручной работы манастырскіх майстэрняў: імянныя лыжкі і хустачкі, святочныя сурвэткі, чайныя наборы з роспісам, дэкаратыўныя свечкі, кнігі і дыскі, прадукты для прыгажосці і здароўя, манастырскі хлеб, чай і многае іншае. Усе яны зроблены з любоўю і малітвай. А сродкі пойдуць на міласэрныя справы.
Самых маленькіх чакае сустрэча з казкай у цацачным тэатры «Батлейка». Уваход на мерапрыемствы свабодны.
Выстава-кірмаш будзе працаваць 10-17 лютага у РЦК з 10.00 да 19.00.
Надрукавана ў № 9 ад 03.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *