5 января – День работников социальной защиты

Актуалии Общество Официально

Паважаныя работнікі сацыяльнай службы раёна!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце сардэчныя віншаванні з вашым прафесійным святам!
Вы выбралі для сябе нялёгкую, але дастойную місію – дапамагаць людзям, якім неабходна асаблівая падтрымка. Штодзень, праяўляючы спачуванне і цярпенне, раздзяляючы боль і нягоды, вы становіцеся для многіх людзей рэальнай апорай, даяце ім сілы жыць далей і дорыце надзею на лепшае.
Міласэрнасць, бескарыслівасць і чуласць – вось тыя лепшыя чалавечыя якасці, без якіх немагчыма ваша прафесія і якімі вы, несумненна, валодаеце спаўна.
Дзякуй за вашу самаадданую працу і душэўную цеплыню!
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, радасці, поспехаў ва ўсіх добрых справах.
Няхай збываюцца вашы лепшыя надзеі і запаветныя мары.
Надрукавана ў №1 ад 5.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *