Как проводят лето шумилинские спортсмены?

Общество Спорт, туризм

Лета – час не толькі для адпачынку
Як праводзяць лета шумілінскія спартсмены? Адпачываюць? А мо рыхтуюцца да новых стартаў? З такімі пытаннямі звярнуўся карэспандэнт раённай газеты да некаторых трэнераў і спартсменаў.
Генадзь Салапаеў (трэнер па біятлоне):
– Адпачываць біятланістам няма калі. Наперадзе – новы сезон, да якога трэба падысці ў добрай спартыўнай форме. Ды яшчэ неўзабаве старты па летнім біятлоне.
Таленавітыя юныя біятланісткі Вольга Гаўрылкіна і Кацярына Маслюкова адпачывалі і займаліся біятлонам у спартыўным лагеры. Кірыл Цюрын выкліканы Цэнтрам па падрыхтоўцы біятланістаў на зборы ў Смаленск у складзе маладзёжнай зборнай Беларусі. Ганна Сола трэніруецца з асноўным складам нацыянальнай зборнай Беларусі, разам з камандай выязджала ў Аўстрыю. Ала Талкач рыхтуецца да ўдзелу ў чэмпіянаце свету па летнім біятлоне.
Пётр Ганушчанка (трэнер па грэка-рымскай барацьбе):
– Летам ідзе звычайны трэніровачны працэс. Вадзім і Уладзіслаў Грачу-хіны выкліканы на трэніровачны збор маладзёжнай зборнай Беларусі, які праводзіцца ў Мінску.
Святлана Бараноўская (віцэ-чэмпіёнка свету па вавінам в’ет во дао):
– Рыхтуюся па індывідуальнай праграме да чэмпіянату Еўропы. Каб трапіць на яго, трэба паспяхова выступіць на нацыянальным першынстве. (Смяецца). Сёлета летам сумяшчаю прыемнае і карыснае. Працавала памочнікам выхавацеля ў дзіцячым аздараўленчым лагеры пры вучылішчы алімпійскага рэзерву, а зараз – выхавацель ДАЦ “Дружба”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №59 ад 05.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *