Камбайны – на старце жніва
У КУСГП «Ульскі» падрыхтаваліся да ўборачнай: дзевяць камбайнаў (у тым ліку два новыя) хоць сёння гатовы выехаць на палеткі.
Падрыхтоўку тэхнікі пачалі загадзя. Перш-наперш правялі дыягностыку, праверылі стан хадавой часткі, рухавікоў, жняярак, гідраўлікі, электраабсталявання. Сваімі сіламі праводзілі рэгуліроўку, мянялі маторнае масла і масляныя фільтры. На фінальным этапе правялі пробны запуск камбайнаў. Адрамантавана і тэхніка для адвозкі ўраджаю – МАЗ і шэсць трактароў.
«Механізатараў у нас хапае, так што ў якасці ўборачнай упэўнены – за штурвалы камбайнаў сядуць вопытныя людзі, – кажа дырэктар «Ульскага»
Уладзімір Касцюкоў. – Калі не падвядзе надвор’е, да канца бягучага тыдня
выедзем на ўборку азімага рапсу, якога трэба ўбраць 79 гектараў. Затым прыступім да ўборкі азімых зерневых: жніва чакаюць 388 гектараў пшаніцы і 165 гектараў жыта. Пасля будзем убіраць 420 гектараў яравых зерневых
(ячмень, авёс, зернебабовыя) і 190 гектараў яравога рапсу. Апошняя чарга – уборка 400 гектараў кукурузы на зерне».
Ларыса ЗАЙЦАВА.

