Читательский бум в Ловжанской сельской библиотеке

Культура Сельское хозяйство

І людзі пайшлі ў бібліятэку
Той-сёй сцвярджае, нібыта што бібліятэкі састарэлі, сюды ўжо не ходзіць моладзь і што ў кнігі няма будучыні. Дазвольце не пагадзіцца з гэтым. Жывы прыклад — Лаўжанская сельская бібліятэка ў аграгарадку Мікіціха. У нашым выпадку смела можна сказаць: калі ў бібліятэцы стварылі ўсе ўмовы, тады і наведвальнікі пайшлі сюды.
Пасля таго, як наша бібліятэка пераехала ў новы будынак, у нас пачаўся чытацкі бум – вялікі попыт як на класічную, так і сучасную літаратуру, у пашане часопісы “Домашний очаг”, «Караван», «Любимая», «Маруся», «1000+1 мелочь», «Хозяйка», газеты. А за карыстанне рэдкай і цікавай кнігай чытач гатовы і за-плаціць. Добра зараз фарміруецца камерцыйны фонд.
Але жыццё не стаіць на месцы, і сёння бібліятэка прываблівае чытачоў не толькі кнігамі. У бібліятэцы працуюць ксеракс, прынтар. Асаблівай папулярнасцю ў моладзі карыстаецца інтэрнет. Не сакрэт, што для некаторых прыхільнікаў сацыяльных сетак, так званых “кантактаў”, бібліятэка становіцца “другім домам”.
Лаўжанская сельская бібліятэка ўсяляк стараецца адпавядаць статусу культурнага цэнтра аграгарадка Мікіціха.
Юлія КАРБОЎСКАЯ, загадчыца Лаўжанскай сельскай бібліятэкі.
Надрукавана ў №9 ад 4.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *