Леонид Голубев из ОАО «Приозерный мир» стал в Шумилинском районе четвертым по счету тысячником по перевозке зерна

Актуалии Главное Край шумілінскі Новости Сельское хозяйство

Сёння, 19 верасня, чацвёртым па ліку тысячнікам па перавозцы зерня стаў Леанід Голубеў з ААТ «Прыазёрны мір».

Пра свой працоўны подзвіг Леанід найперш паведаміў сям’і – жонцы і дачушцы. Радавацца сапраўды было чаму: у мінулым годзе адрамантаваў старэнькі МАЗ, які некалькі сезонаў стаяў незапатрабаваным. Сёлета ўзяўся за перавозку зерня ад камбайнаў на зернесушыльнага комплексу і даў фору нават тым, у каго новая тэхніка. Кажа, што не імкнуўся быць лідарам, проста сумленна працаваў кожны дзень. Самы плённы з іх помніць – перавёз 106 тон збожжа. З палеткаў да зернятока ў той дзень прыйшлося зрабіць 13 рэйсаў.

 

У мінулыя гады, дванаццаць сезонаў, Леанід Голубеў працаваў аператарам зернесушыльнага комплексу. Адказваў за гэты ўчастак і сёлета. Днём адвозіў зерне, а вечарам даводзіў яго да патрэбных кандыцый – высушыў больш за дзве тысячы тон збожжа.

Лідара жніва па перавозцы збожжа павіншавала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова, уручыла Леаніду Голубеву дыплом і падарунак, пажадала далейшага плёну і шмат працоўных перамог.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *