Лучшие надои за апрель – в Непоротах

Сельское хозяйство

Так трымаць!

Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама сумесна з райкамам прафсаюза работнікаў АПК падвяло вынікі работы жывёлагадоўчай галіны за красавік.


Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова ўручыла падзяку і прэмію лепшай па надоях за мінулы месяц – аператару машыннага даення фермы Непароты ААТ «Прыазёрны мір» Ліліі Аляксандраўне Гусаковай (на здымку), якая надаіла 420 кілаграмаў малака на карову (гэта на 143 кг больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года). Сярод аператараў па вырошчванні і адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы вызначылася Ала Пятроўна Талсташова з фермы Башні ААТ «АграБаравінка». Сярэднясутачныя прывагі ў яе групе, дзе знаходзяцца больш за сотню цялят, склалі за красавік 663 грамы.
Кіраўніцтва абедзвюх гаспадарак ахарактарызавала Лілію Гусакову і Алу Талсташову як вопытных незамянімых работнікаў, якія любяць жывёлу, умеюць працаваць і паказваюць станоўчы прыклад іншым.
Вольга Пусянкова падзякавала жывёлаводам за добрыя вынікі ў рабоце і пажадала: «Так трымаць і надалей!»
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №39 ад 22.05.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *