І зноў званок паклікаў за парты

Актуалии Образование

І зноў званок паклікаў за парты

1 верасня. Закончылася лета, празвінеў першы званок і паклікаў  вучняў і студэнтаў за парты. Ужо ў панядзелак пачаліся звычайныя вучэбныя дні, урокі, дамашнія заданні. Але 1 верасня – гэта свята, гэта Дзень ведаў.

На урачыстыя лінейкі ў школах прыходзяць бацькі, шаноўныя госці. Усе віншуюць вучняў і настаўнікаў са святам, уручаюць падарункі, традыцыйна жадаюць і настаўнікам, і бацькам , і вучням цярпення і поспехаў.

Асабліва хвалююцца першакласнікі, бо для іх пачынаецца новы этап жыцця, з’яўляюцца новыя абавязкі, новыя стасункі, новыя веды.
У Шумілінскую сярэднюю школу №2 імя А. І. Дубасарскага завітаў старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў. Да шчырых віншаванняў з Днём ведаў ён далучыў сертыфікат на 2500 рублёў ад аблвыканкама на спартыўны інвентар і сертыфікат на 1000 рублёў ад райвыканкама на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы. Ганаровыя госці ўручылі 45-ці першакласнікам падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – кнігу “Мая радзіма – Беларусь”. Раённая арганізацыя ГА “Белая Русь” таксама падрыхтавала падарункі самым маленькім вучням – кніжкі-казкі.
Дарэчы, сертыфікаты на розную суму атрымалі сёлета ўсе ўстановы адукацыі раёна.
І вось звініць званок, даючы старт новаму навучальнаму году, і 282 вучні, якія сёлета будуць вучыцца ў школе, разам з настаўнікамі разыходзяцца па класах, пачынаецца першы ўрок…

*   *   *

Асаблівым для СШ №1 назвала гэты навучальны год дырэктар Наталля Мясаедава – школа знаходзіцца на парозе свайго 100-гадовага юбілею.

На святочную лінейку 1 верасня сюды прыйшло столькі людзей, што яны ніяк не маглі ўмясціцца на школьным двары. І гэта не дзіўна: з 1909 вучняў нашага раёна больш за 700 чалавек – гэта вучні СШ №1, з 208 першакласнікаў амаль 90 будуць атрымліваць веды менавіта тут. Гэта арыфметыка, безумоўна, накладвае асаблівую адказнасць на педагагічны калектыў самай вялікай школы нашага раёна.
Для таго, каб навучанне было больш цікавым і грунтоўным, ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў старшыня райсавета Ірына Новікава ўручыла школе сертыфікат на 6600 рублёў на набыццё сучаснага камп’ютарнага класа.

Старшыня Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Руслан Вінакураў падарыў школе сертыфікат на новую мультымедыйную ўстаноўку. Госці сказалі вучням, настаўнікам і бацькам шмат цёплых слоў, пажадалі здароўя і поспехаў у вучобе.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ  і Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №69 ад 05.09.2017 г.



2 комментария по теме “І зноў званок паклікаў за парты

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *