На совещании в райисполкоме

Новости Президент

Па надзённых пытаннях жыцця раёна
Рабочую нараду ў райвыканкаме ў панядзелак правёў намеснік старшыні райвыканкама В. В. Доктараў.
На нарадзе былі разгледжаны аператыўныя пытанні работы аграпрамысловых прадпрыемстваў раёна па забеспячэнні развіцця жывёлагадоўлі, вытворчасці малака. На парадку дня – падрыхтоўка да веснавых палявых работ: рамонт тэхнікі, вывазка арганікі на палі, сяўба шматгадовых траў, вапнаванне глебы і іншыя. Віктар Віктаравіч паставіў перад спецыялістамі адпаведных службаў канкрэтныя тэрміны рашэння праблемных пытанняў.  Як найбольш актуальнае было пазначана пытанне сяўбы люцэрны. Каштоўная бабовая культура калісьці сеялася ў нашы раёне і паказвала добрыя вынікі, але апошнія дзесяцігоддзі яна была незаслужана забытая. Сёлета стаіць задача пасеяць 700-750 га люцэрны, але культура мае асаблівыя патрабаванні да глебы і ўмовы вырошчвання, таму неабходна аператыўна вызначыць прыдатныя для яе палі.
Яшчэ адна праблема, якая патрабуе неадкладнага рашэння – закуп цялят у насельніцтва на жывёлагадоўчы комплекс ААТ “Лаўжанскае”. Час ідзе, людзі гатовы прадаць цялят, а гаспадарка пакуль не рупіцца з рашэннем дадзенага пытання. Даручэнне разабрацца і станоўча рашыць пытанне адрасавана ўпраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №13 ад 17.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *