Из Комитета госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

З Камітэта дзяржкантролю
Асартымент бедны, прадукты пратэрмінаваныя
Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці 10 лютага праведзены маніторынг у гандлёвай сетцы Шумілінскага райспажыўтаварыства і іншых гандлёвых прадпрыемствах па пытаннях стану спажывецкага рынку, забеспячэння насельніцтва таварамі паўсядзённага попыту.
Вынікі праверкі сведчаць пра непрыняцце з боку кіраўніцтва райспажыўтаварыства, а таксама Шумілінскага райвыканкама і Віцебскага аблспажыўтаварыства належных мер па насычэнні гандлёвай сеткі шырокім асартыментам тавараў, прадастаўленні пакупнікам магчымасці выбару недарагіх і якасных тавараў.
Парушэнні заканадаўства выяўлены ва ўсіх 7 абследаваных аб’ектах гандлю, у тым ліку: парушэнні патрабаванняў санітарных нормаў і правілаў – у 7, невыкананне асартыментных пералікаў – у 6.
Так, напрыклад, у магазіне райспажыўтаварыства в. Язвіна ў продажы адсутнічалі мяса, мяса птушкі, бульба, буракі, морква, агуркі і яблыкі свежыя, а таксама сухарныя і кандытарскія вырабы, шэраг нехарчовых тавараў. Ёгурты, смятана, сыры цвёрдыя, масла сметанковае былі прадстаўлены па адным найменні замест двух, плодагароднінныя кансервы для дзіцячага харчавання – два найменні замест чатырох, кансервы мяса-раслінныя для дзіцячага харчавання – два найменні замест пяці.
Не выконваліся асартыментныя пералікі ў магазінах “Універсам” і “Вецярок” (г. п. Шуміліна), “Харчовыя тавары” (а.-г. Мікіціха) райспажыўтаварыства, а таксама ў магазіне “Прадукты” (г. п. Шуміліна), які належыць “Віцебскаблгазу”.
Нягледзячы на тое, што для бесперабойнага забеспячэння насельніцтва і закрытых устаноў у міжсезонны перыяд 2014/2015 года ў райспажыўтаварыстве створаны стабілізацыйны фонд прадукцыі раслінаводства, у які ўваходзяць і буракі свежыя, ва ўсіх абследаваных гандлёвых аб’ектах райспажыўтаварыства, а таксама на складзе адстунічала гэтая гародніна.
Бедным асартыментам былі прадстаўлены асобныя найменні нехарчовых тавараў ва ўнівермагу. У магазіне ў а.-г. Мікіціха пакупнікам прапаноўвалася 9 найменняў харчовых тавараў (7 найменняў каўбасных вырабаў, мяса, пернікі) на суму 1,2 млн. руб. з прайшоўшымі да 46 дзён тэрмінамі прыгоднасці. Пры гэтым, пры правядзенні напярэдадні ва ўказаным магазіне работнікамі райспажыўтаварыства поўнай інвентарызацыі таварна-матэрыяльных каштоўнасцей указаныя тавары з продажу зняты не былі. Тавары неналежнай якасці, у прыватнасці, цыбуля свежая і селядзец салёны ў слоіках, прапаноўваліся пакупнікам і ў магазіне “Універсам” у райцэнтры.
Трэба адзначыць, што аналагічныя парушэнні былі выяўлены ў ходзе планавай праверкі райспажыўтаварыства, праведзенай спецыялістамі КДК вобласці раней, у лютым-сакавіку 2014 года. Вынікі маніторынгу разгледжаны на пасяджэнні праўлення райспажыўтаварыства, прыняты меры па ўхіленні парушэнняў, 11 работнікаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Ацэнка работы кіраўніка райспажыўтаварыства будзе дадзена ў бліжэйшы час вышэйстаячай арганізацыяй – Віцебскім аблспажыўтаварыствам.
Праведзены маніторынг прыватнага кафэ “Віраж” (ПГУП “Айвентус” в. Язвіна). У продажы адсутнічалі супы і халодныя закускі. Продаж алкагольных напіткаў ажыццяўляўся ў разліў без зацвярджэння ў вызначаным парадку рознічнай цаны за порцыю. Прадавец для разлікаў з пакупнікамі выкарыстоўвала электронныя вагі, якія не прайшлі метралагічную праверку. Захоўванне харчовых прадуктаў ажыццяўлялася ў кафэ з парушэннем патрабаванняў санітарных нормаў і правілаў.
Падрыхтавала
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №14 ад 20.02.2015 г.



3 комментария по теме “Из Комитета госконтроля

  1. Дык усе правильна. Наказывать адназначна. В начале января в Шумилино нифига не нашел нарезку кальмара, ананасов(ну захотелось приготовить литературно-классические ананасы в шампанском для германского родственника), нарезной хлеб не купил… Выбор мясного ассортимента поразил-мяса как такового нет( говяжье гомно мороженое, субпродукты сомнительной свежести) Вру, курятина во всех видах была. Поехал в Витебск-затарился без вопросов. И хотел бы спросить, почему батоны шумилинской выпечки идеальны(данной продукции ставлю высший балл ибо вкусно, с собой в Минск беру 3-4 штуки) а вот черный хлеб мягко говоря годен к употреблению только в свежевыпеченном виде.
    А так, райпо заставляет продавцов продавать просрочку любыми способами(переклейка бирок например или впаривание нелеквида «на вексель») Что такое «вексель» спросит малоопытный читатель. Поясню-это продажа в долг. Пример- простой колхозник желает выпить вина,но денег нет, просит у продавщицы-дай две вина на вексель. Дам, говорит продавщица, но возьми на закуску…..(всяко-разно просроченный нелеквид)Деваццо некуды бо кишка с похмелюги горит. В день зарплаты сумму задолженности колхозник несет в магазин…. И так по кругу….

  2. в любом магазине хоть в райпо хоть в евроопте минска или шумилино есть просрочка прост надо задаться целью её найти… консерва срок годности 2 года, а на след день спустя эти 2 года все пипец отравились, дома сметану храним дольше чем ее срок годности и че вымерли? и не надо гнобить сельскую розницу спасибо что хоть такая, в городе мерчендайзеров и агентов от производителей на каждый магазин по 20-30 человек минимум, а у нас продавца не найти….

  3. В белорусских товарах как и в российских так же очень много появилось всяких консервантов, усилителей вкуса, разрыхлит елей, антибиотиков и прочей дряни что в колбасах что в молочных продуктах что в хлебе и булках. Так что просрочка на сколько дней уже ничего не решает.

    А так как говорицца, доколебацца можно и до столба, было бы желание.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *