Спортивные новости Шумилинщины

Новости Спорт, туризм

Спорт

Грэка-рымская барацьба
Маладзечна прымала ўдзельнікаў традыцыйнага міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе. За зборную Віцебскай вобласці выступалі і обальскія барцы, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка. На рахунку нашых землякоў два трэція месцы – у Ягора Ганушчанкі (вагавая катэгорыя 59 кг) і ў Яўгена Грачухіна (вагавая катэгорыя 53 кг).
Валейбол
У Наваполацку прайшоў VI міжнародны турнір па валейболе сярод дзяўчынак, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.  За перамогу змагаліся валейбалісткі з Шуміліна, Наваполацка, Віцебска, Мінска, а таксама Усевалажска і Вялікага Ноўгарада (Расія). На рахунку нашай каманды (трэнер Людміла Харкавец) – перамогі над Віцебскам, Мінскам і Усевалажскам і пройгрышы ад Наваполацка і Вялікага Ноўгарада. Валейбалісткі нашага раёна занялі трэцяе месца. Лепшым іграком каманды прызналі Анастасію Бядрыцкую,  а прыз “За волю да перамогі” дастаўся Ірыне Пяткевіч.
Вавінам в’ет во дао
Першынство вобласці па вавінам в’ет во дао (катэгорыя “паядынак”) сабрала звыш ста юных спартсменаў. Паспяхова выступілі шумілінцы, якіх трэніруе Святлана Бараноўская. У вагавой катэгорыі 48 кг першае месца заваяваў Ягор Шэкін. Другімі сталі Яраслаў Халсціннікаў (40 кг) і Яўген Шаблін (52 кг). Максім Васільеў (36 кг), Станіслаў Шпулёў (40 кг), Яўген Цімошчанка (48  кг) і Віктар Голікаў (52  кг) –  на трэціх месцах.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №15 ад 24.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *