Учитель химии Обольской СШ Лариса Захарова работает по-современному креативно

Образование

Гатаваць, шыць і вязаць
Вучні будуць цягнуцца да свайго настаўніка толькі ў тым выпадку, калі педагог апантана любіць свой прадмет, ведае яго і ўмее па-сучаснаму крэатыўна растлумачыць. З кагорты такіх  – настаўніца хіміі і абслугоўваючай працы Обальскай СШ Ларыса Васільеўна Захарава.
Творча падыходзіць Ларыса Васільеўна да ўрокаў хіміі, але хочацца расказаць пра яе, як пра настаўніцу абслугоўваючай працы.  Яна выкладае гэты прадмет у дзяўчынак. “Урокі абслугоўваючай працы рыхтуюць дзяўчат да дарослага жыцця, – дзеліцца Л. В. Захарава. – Смачна гатаваць ежу і ўмець шыць, вязаць рэчы і рабіць цёплым ды ўтульным хатні інтэр’ер”.  З дзяцінства захапілася жанчына вышыўкай і вязаннем. Як сама прызнаецца, і для дома карысна, і адпачынак цудоўны. Ну, а гатаваць павінна ўмець любая жанчына. Ларысе Васільеўне больш даспадобы стравы беларускай кухні – калдуны, дранікі і мясныя стравы.
Дзяўчынкам цікава на ўроках Ларысы Васільеўны, яны імкнуцца стаць такімі ж гаспадынямі, як і іх настаўніца. Маленькія обальскія гаспадынькі  эксперыментуюць са стравамі, вучацца шыць і вязаць. І вынікі не прымушаюць сябе чакаць: на раённым конкурсе “Свет вачыма дзяцей” дзяўчынкі з гуртка “Вышыўка” занялі тры першыя месцы, былі обальскія дзяўчынкі і пераможцамі раённай алімпіяды па абслугоўваючай працы, годна выступалі і на абласной.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №15 ад 24.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *