В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

У Камітэце Дзяржкантролю
Выдаткі завышаюць

Праверана КУП “Оршацепласеткі”. Прадпрыемства стратнае, існуюць вялікія  невытворчыя выдаткі (за студзень-верасень 2014 г. 5,7 мільярда рублёў), якія сталі прычынай незахавання кацельнямі выдаткаў паліўна-энергетычных рэсурсаў. Значна менш, чым запланавана, заменена ў 2013 г. цеплавых наземных сетак. Страты цяпла за 9 месяцаў 2014 г. склалі 21,1%. У перыяд рэканструкцыі кацельні выкарыстоўваліся агрэгаты, якія працавалі на вадкім паліве, расход паліва з разліку на 1 Гкал перавышаў ў 2,5 раза кошт прыроднага газу.
Усяго ў адносінах 5 правераных у 2014 годзе прадпрыемстваў ЖКГ Камітэтам дзяржкантролю  ўстаноўлена залішне атрыманых сродкаў бюджэту на агульную суму звыш 6 млрд. руб. на пакрыццё выдаткаў па паслугах, якія аказваюцца насельніцтву. Завышаныя выдаткі ўключаліся ў сабекошт паслуг.

Зямля таварыстваў зарастае хмызам
Праведзены кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па захаванні заканадаўства садаводчымі таварыствамі ў эфектыўным выкарыстанні замацаванай за імі зямлі. Выяўлены шэраг фактаў, якія сведчаць пра нядбайныя адносіны да зямлі. Напрыклад, у Аршанскім раёне ў адным з таварыстваў было выяўлена 52 участкі, якія не выкарыстоўваюцца і зараслі хмызам і пустазеллем. Падобная сітуацыя на землях некаторых садаводчых таварыстваў у Віцебскім, Полацкім і Сенненскім раёнах, у г. Віцебску. Напрыклад, на Полаччыне не былі прыцягнуты ў гаспадарчы абарот 52 участкі плошчай каля 3 га, адабраныя ў таварыства яшчэ ў 2005 годзе. Інфармацыя аб выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў накіравана ў аблвыканкам.

Металічны бізнес
Работнікамі фінансавай міліцыі Віцебскай вобласці спынена незаконная скупка каляровых і чорных металаў. Яе ладзіў юнак з г. Барысава Мінскай вобласці.  Ён з ліпеня 2013 г. скупляў адыходы металу і складзіраваў у сябе дома. Дробныя партыі тавару яму дастаўлялі, за буйнымі ён выязджаў асабіста. На падворку ў прадпрымальнага маладога чалавека меліся 500-кілаграмовыя вагі.
Пасля праведзеных  мерапрыемстваў у грамадзяніна забралі звыш 16,5 тоны лому каляровых і чорных металаў. Тавар ён меўся збыць на днях. атрымаўшы даход больш як 200 мільёнаў рублёў. Барысаўчаніну пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў.

Не выканаў прыгавор суда
У адносінах аднаго з  дырэктараў ПТУП   (г. Орша) узбуджана крымінальная справа за невыкананне прыгавору суда.  Кіраўнік, якая павінна была выплаціць па рашэнні гаспадарчага суда  на карысць аднаго з прыватных прадпрыемстваў Віцебска 112,9 млн. руб. і мела магчымасць,  па рахунку не заплаціла. Такім жа чынам яна паступіла з ЗТАА “А.” (г. Мінск), якому запазычыла і не вярнула 39,3 мільёна рублёў.

Махлярства  ў Глыбокім
У адносінах дырэктара ТАА Т. (г. Глыбокае)  узбуджана крымінальная справа за махлярства і легалізацыю (“адмыванне”) матэрыяльных каштоўнасцей, набытых злачынным шляхам. Глыбачанін падрабіў дакументы і ад імя КУСГП з Ушацкага раёна атрымаў у сакавіку 2014 г. з ААТ “Полацкі камбінат хлебапрадуктаў” 70 тон пшанічнай мукі вышэйшага гатунку. У красавіку ён прадаў тавар на суму 363,8 мільёна рублёў у адно з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю Гродна. Грошы, атрыманыя ад рэалізацыі, уведзены ў гаспадарчы абарот і выкарыстаны для прадпрымальніцкай дзейнасці ТАА “А.”.
Падрыхтаваў Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №15 ад 24.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *