Криминал. Происшествия

Происшествия

Причиной пожара стала печь
На ферме Прыдзвінне адбыўся пажар у пакоі адпачынку. Прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі печкі. Уся справа ў тым, што грубка не мела паддувала, а для цягі была зроблена адтуліна ля дзвярэй топкі. Гарачае вуголле вылецела на падлогу, што і стала прычынай пажару. У памяшканні адпачынку згарэлі стол і крэслы, пашкоджана падлога і дахавае перакрыццё.
Спіртное
За мінулы год супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў выяўлена 29 фактаў незаконнага продажу і захоўвання спіртаўтрымліваючай вадкасці. Канфіскавана яе 116,6 літра, а таксама 4768 літраў самагону і самагоннай брагі.
ЛПП
Летась на «курорт» у лячэбна-працоўныя прафілакторыі з раёна  адпраўлены 34 хранічныя алкаголікі.
Дача
Абакралі дачу ў Обалі. Гаспадыня жыве ў Расіі, а ў міліцыю з заявай звярнулася мясцовая жыхарка, якая прыглядала за дачай. Невядомыя злодзеі выцягнулі аконную раму і праніклі ўнутр дома. Укралі газавую пліту і балон, два дарожныя веласіпеды. Агульны ўрон складае каля аднаго мільёна рублёў.
Плуг
Злодзеі пабывалі ў гаражы і гаспадарчай пабудове жыхара райцэнтра. Гаспадар паведаміў у РАУС, што ў яго ўкралі металічны плуг і электрычную дрыль. Злодзеі пакуль не знойдзены.
Пластыкавая картка
Непрацуючы жыхар Обалі ўкраў у знаёмага (таксама жыхара пасёлка) пластыкавую банкаўскую картку. Некалькі разоў атаварыўся па ёй у міні-маркеце “Абалянка”, а потым незаўважна вярнуў картку пацярпеламу. І той толькі праз тры дні ўбачыў, што з карткі зняты грошы. Згодна з арт. 212 ч. 2 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь “Крадзеж маёмасці шляхам увядзення ў камп’ютарную сістэму ілжывай інфармацыі” супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
У кватэры
У дыспетчарскую райаддзела па надзвычайных сітуацыях патэлефанавалі з райцэнтра: гарыць кватэра ў адным са шматпавярховых дамоў. У час прыезду выратавальнікаў на ложку дымілася пасцельная бялізна. Пашкоджаны шпалеры і лінолеум. Прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём. Жыхары кватэры не пацярпелі.
Лоб у лоб
На аўтатрасе Віцебск-Полацк (непадалёк ад Мікіціхі) адбылася аварыя. Масквічка, якая ехала на “Хон-дзе” ў бок Віцебска, пайшла на абгон з-за фуры. Пры гэтым не ўпэўнілася ў бяспецы манеўру. “Хонда” лоб у лоб сутыкнулася з “Опелем”, які рухаўся насустрач. Тры чалавекі з рознымі цялеснымі пашкоджаннямі былі дастаўлены ў раённую бальніцу. Аднаго выратаваць не ўдалося. Падрабязнасці аварыі высвятляюцца.
На слізкай дарозе
На перакрыжаванні вуліц Юбілейная-Сіпко адбылося ДТЗ. Жыхар Полацкага раёна на легкавой машыне рэзка затармазіў перад  чырвоным вокам святлафора.  Пры гэтым не ўлічыў метэаралагічных умоў (дарога была слізкая) і не размінуўся з МТЗ (ім кіраваў жыхар Шуміліна), які паварочваў на трасу з вуліцы Сіпко. На вадзіцеля з Полацкага раёна скла-дзены адміністрацыйны пратакол.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №4 ад 18.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *