На заседании Шумилинского райисполкома: от экономики до санитарии и правопорядка

Актуалии Президент

Усе пытанні важныя і важкія
У пятніцу прайшло пасяджэнне райвыканкама, на якім было абмеркавана шырокае кола пытанняў – ад вынікаў работы народнагаспадарчага комплексу раёна ў мінулым годзе да стану правапарадку і санітарна-эпідэміялагічнага  дабрабыту. Правёў пасяджэнне выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама В. В. Доктараў. У пасяджэнні брала ўдзел намеснік галоўнага ўрача абласнога Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Л. Ф. Зінкевіч.
З дакладам аб выніках работы народнай гаспадаркі раёна ў 2014 годзе выступіла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Т. А. Сідарава. У раёне ў цэлым з 24 даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за мінулы год выкананы 4. У прамысловасці назіраўся невялікі рост вытворчасці ў фактычных цэнах у адносінах да 2013 года, разам з тым вытворчасць прамысловай прадукцыі па індэксе фізічнага аб’ёму склала 97,6% пры заданні 117%.
За мінулы год уведзена ў эксплуатацыю 4664 кв. м. жылля (103,6%). Усе сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, акрамя ААТ “Ляжні”, дапусцілі зніжэнне вытворчасці (валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі склала 92,5% да ўзроўню 2013 года).
Нездавальняюча спрацаваў гандаль. Ёсць праблемы з рэнтабельнасцю, прыбыткамі і даўгамі.
На пасяджэнні былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў прадпрыемстваў Чапурновай В. М. (райспажыўтаварыства), Пытко А. М. (ААТ “Прыазёрны мір”), Селязнёва В. С. (ААТ “АграБаравінка”), Кавальчыка А. А. (ААТ “Лаўжанскае”). Галоўны інжынер ААТ “Обальскі керамічны завод” Ляўшоў С. А. расказаў пра мадэрнізацыю завода, якая павінна паправіць эканамічную сітуацыю на прадпрыемстве. Членаў выканкама у першую чаргу цікавіла бачанне кіраўнікамі мер па вываду прадпрыемстваў з крызіснага становішча.
Аб ходзе выканання бюджэту раёна за 2014 год і задачах на 2015 расказала начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка. І ў 2014 го-дзе, і сёлета раённы бюджэт мае сацыяльную накіраванасць. Так, у студзені 2015 года 73,3% выдаткаў раённага бюджэту пайшлі на сацыяльную сферу. Судакладчыкі – начальнік раённай падатковай інспекцыі А. С. Мужава і начальнік райаддзела ФСАН Т. П. Прэснякова – засяродзілі ўвагу кіраўнікоў прадпрыемстваў на неабходнасці безумоўнай платы падаткаў у бюджэт і ўзносаў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Галоўны ўрач Шумілін-скага РЦГЭ С. А. Конышаў выступіў з дакладам аб захаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва ў раёне за мінулы год і задачах на 2015 год. Цэнтр ажыццяўляў нагляд за 348 аб’ектамі, правёў 132 праверкі, выяўлены парушэнні на 113 суб’ектах, накіраваны прадпісанні аб іх ліквідацыі, устаноўлены кантроль за выкананнем прадпісанняў.
Як паведаміў галоўны санітарны ўрач, на вінаватых накладзена 135 штрафаў на суму 77,21 мільёна рублёў.
Стабільнай застаецца эпідэміялагічная сітуацыя. Агульны паказчык інфекцыйнай захворваемасці склаў 53,2 на 100 тысяч насельніцтва (па вобласці – 282,3, па Беларусі – 282,6). У раёне знізілася захворваемасць рэспіраторнымі інфекцыямі на 32,7%, было прывіта ад грыпу 40,8% насельніцтва раёна (7676 чалавек).
Сітуацыя па ВІЧ-інфекцыі: усяго за перыяд нагляду зарэгістравана 8 выпадкаў (у 2014 г. – 1, 2013 г. – 2).
Дакладчык падрабязна прааналізаваў стан санітарна-гігіенічнай работы ў сістэме грамадскага харчавання, ва ўстановах адукацыі, на прадпрыемствах раёна. Канкрэтызаваў недахопы ў рабоце асобных арганізацый.
У прыватнасці, кантроль за станам грамадскіх калодзежаў паказвае, што маюць месца факты, калі вада ў калодзежах не адпавядае нормам па санітарна-хімічным складзе, па нітратах. За парушэнні да адказнасці прыцягнуты 3 службовыя асобы.
На 2015 год застаюцца актуальнымі задачы прафілактыкі інфекцыйных захворванняў, захавання норм гігіены, а таксама фарміравання здаровага ладу жыцця ў насельніцтва раёна.
Начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў А. Р. Дзмітрыенка прадставіў грунтоўны разбор крымінагеннай сітуацыі ў раёне. Адзначыў, што перад супрацоўнікамі РАУС стаяць складныя, але рэальныя для выканання задачы па стабілізацыі ўзроўню злачыннасці і правапарушэнняў у раёне. Так ў раёне у мінулым годзе адбыўся рост злачыннасці з 260 ў 2013 годзе да 288 (на 10 тысяч насельніцтва – 153 злачынствы, па вобласці – 90,9). Рост адбыўся за кошт крадзяжоў. Найбольшая колькасць злачынстваў адзначаецца ў Шуміліне, Обальскім і Светласельскім сельсаветах. Рост правапарушэнняў у 2014 годзе назіраўся ў Сіроцінскім, Светласельскім, Каўлякоўскім сельсаветах, пры гэтым у Сіроцінскім і Каўлякоўскім істотна знізілася раскрыццё злачынстваў.
Аляксандр Рыгоравіч акцэнтаваў увагу на прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, рабоце з насельніцтвам, расказаў пра існуючыя праблемныя пытанні.
Пракурор раёна С. У. Зайцаў у сваім выступленні спыніўся на  тых недахопах у рабоце міліцыі, следчага камітэта, якія замінаюць эфектыўнай барацьбе са злачыннасцю і прафілактыцы правапарушэнняў.
У прынятым рашэнні пазначаны канкрэтныя крокі па прафілактычнай рабоце РАУС, уладных, гаспадарчых і грамадскіх структур у папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №17 ад 03.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *