На совещании в райисполкоме — весенние заботы

Актуалии Президент

Вясна прыйшла, работы многа
У панядзелак пашыраную рабочую нараду правёў в. а. старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В. Ц. Мянькоў. “Зіму перазімавалі, пасяўная, мяркуючы па прагнозах, хутчэй за ўсё пачнецца раней за тэрміны, – пачаў размову Васіль Цімафеевіч. – У ліку першачарговых і неадкладных задач – падрыхтоўка тэхнікі да сяўбы, вываз арганікі, вапнаванне глебы. Сельгаспрадпрыемствам рэкамендавана па магчымасці скарыстаць дапамогу шэфаў. З надыходам вясны трэба актыўна брацца за навядзенне парадку на вытворчых аб’ектах, на замацаваных тэрыторыях і на прыватных падворках”.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава паведаміла, што завяршыліся справаздачныя сходы грамадзян ва ўсіх сельсаветах, пераабраны старэйшыны вёсак. У панядзелак прайшлі выбары ў раённую Маладзёжную палату, 11 сакавіка адбудзецца яе першае пасяджэнне.
Па выніках работы за люты трымалі справаздачы намеснікі старшыні райвыканкама, начальнікі аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі раённых службаў. Былі акрэслены задачы на бягучы перыяд.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №18 ад 06.03.2015 г.



2 комментария по теме “На совещании в райисполкоме — весенние заботы

  1. И общественные шумилинские сортиры облагородить.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *