Вы спрашивали о закупочных ценах на молоко и телят

Сельское хозяйство Экономика

Закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю
Днямі ў рэдакцыю звярнуліся чытачы з просьбай надрукаваць на старонках газеты закупачныя цэны на малако і маладняк буйной рагатай жывёлы ад насельніцтва.
За інфармацыяй мы звярнуліся ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і ААТ “Лаўжанскае”.
Так, на сённяшні дзень кошт малака вынікае з двух складальнікаў: непасрэдна закупачная цана – 3640 руб. за 1 літр плюс надбаўка – 370 рублёў за 1 літр. Надбаўка ўстаноўлена згодна з  Пастановай Савета Міністраў РБ ад 26.01.2015 г. № 46 “Аб надбаўках за рэалізаваную і (ці) накіраваную ў апрацоўку (перапрацоўку) сельскагаспадарчую прадукцыю”.
Закупачныя цэны на маладняк БРЖ, закупляемы ААТ “Лаўжанскае”, наступныя: 30.000 рублёў за 1 кг (маладняк да 100 кг).
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №22 ад 20.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *