Вести из Комитета госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

З Камітэта дзяржкантролю
Раніцай – мэбля, вечарам – грошы

Праверкай Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці ўстаноўлены факт незаконнага атрымання грошай з бюджэту ў суме каля 800 мільёнаў рублёў.
Выяўлена, што ў ліпені 2013 года Упраўленне капітальнага будаўніцтва г. Віцебска пры выкананні функцый заказчыка будаўнічага аб’екта “Рэканструкцыя 3-х павярховага тэрапеўтычнага корпуса дзіцячай абласной клінічнай бальніцы па вуліцы Шрадара, 7 у г. Віцебску” атрымала з бюджэту гэтую суму на набыццё мэблі і аплату выдаткаў. Сродкі з бюджэту пайшлі, а вось мэблі не было ў наяўнасці і на дзень заканчэння праверкі. Камітэт вобласці даказаў, што прадастаўленыя для праверкі пярвічныя дакументы па набыцці і перадачы мэблі не мелі юрыдычнай сілы і ўтрымлівалі несапраўдныя звесткі пра здзейсненыя гаспадарчыя аперацыі. Упраўленне вярнула сродкі разам з працэнтамі ў 260 мільёнаў за карыстанне незаконна атрыманымі бюджэтнымі сродкамі. Зараз разглядаецца пытанне аб прыцягненні вінаватых асоб да адміністрацыйнай адказнасці.

Пытанні па прыватызацыі
Крыху больш года засталося да завяршэння тэрміну, калі грамадзяне могуць прыватызаваць сваё жыллё.
Таму пытанні выканання заканадаўства пры прыватызацыі і забеспячэння максімальнага ўліку інтарэсаў грамадзян у рашэнні іх праблем былі і застаюцца на асаблівым кантролі КДК і органаў пракуратуры.
Вынікі кантролю сведчаць аб тым, што нягледзячы на некаторае зніжэнне парушэнняў, асобныя дзяржорганы і арганізацыі не прынялі меры рэагавання, каб ухіліць негатыўныя тэндэнцыі. Па-ранейшаму дапускаюцца шматлікія перавышэнні ўстаноўленага месячнага тэрміну прыняцця рашэнняў. Не забяспечваецца выкананне заканадаўства пры вызначэнні кошту прыватызацыі. Работа ацэначных камісій, створаных пры райвыканкамах, зачастую носіць фармальны характар. Фактычна разлік робіцца адным спецыялістам арганізацыі ЖКГ, які ў шэрагу выпадкаў не валодае неабходнымі ведамі.
Не арганізаваны ў поўным аб’ёме належны ўлік і кантроль за паступленнем у бюджэт сродкаў ад прыватызацыі.

Спрытнасць рук – і ніякага махлярства
У лютым у рамках кантролю за сітуацыяй на спажывецкім рынку спецыялісты Аршанскага міжраённага КДК праверылі 6 магазінаў Дубровенскага райспажыўтаварыства. На жаль, без парушэнняў не абышлося. Асабліва “вылучыліся” прадаўцы ўніверсама “Родны кут” г. Дуброўна. Спрытнасць рук – і торты “Цірамісу”, “Гамяльчанка”, а таксама рулеты “Фруктовы” і “Бісквітна-арэхавы з крэмам” з 5-ці дзёным тэрмінам пратэрмінаванасці сталі свежанькімі і годнымі да рэалізацыі. Калі б не праверка Камітэта, магчыма, на гэтых прысмаках з’явілася б новая дата…
Па выніках праверкі вінаватыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Дубровенскаму райспажыўтаварыству прапанавана прымяніць да работнікаў, якія дапусцілі парушэнні, меры дысцыплінарнай адказнасці, нават да звальнення.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №23 ад 24.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *