К депутату Владимиру Шитько люди пришли с наболевшими вопросами

Общество Президент

Ідуць з хвалюючымі пытаннямі
У аўторак 17 сакавіка прыём грамадзян і “прамую лінію” з жыхарамі нашага раёна правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. У. Шыцько.
Да дэпутата парламента звяртаюцца з самымі набалелымі праблемамі, калі не бачаць выйсце. Але, як паказвае жыццё, усё роўна рашаць пытанні прыходзіцца на месцы.  Здараецца, што людзі звяртаюцца да вышэйшых інстанцый, не спрабуючы рашыць праблему на месцы.
На прыём прыйшоў жыхар вёскі Пабеда Валадзько У. В. (на здымку), які хоча выкупіць у вёсцы адзін з пустуючых дамоў, што належаць УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”. Але з гаспадаркі яму прыслалі, як лічыць заяўнік, адпіску аб немагчымасці такога дзеяння. “Зарастаць быльнёгам і разбурацца дом можа, а выкупіць яго і прывесці ў парадак нельга?” – задае пытанне Валадзько. Складанасць яшчэ і ў тым, што ў гаспадаркі няма сродкаў, каб аформіць дакументацыю на дом, а прадаць  пабудову без належных дакументаў нельга. Па просьбе Уладзіміра Уладзіміравіча кіраўнік раёна У. П. Куранны даручыў спецыялістам райвыканкама заняцца праблемным пытаннем і знайсці варыянты магчымага рашэння ў рамках дзеючага заканадаўства.
Тэлефонны званок з Баёўкі закранаў балючае пытанне па затрымках зарплаты. Так, праблема існуе, яна вельмі вострая, бывае, што нават невялікія зарплаты на вёсцы затрымліваюць, адзначыў У. У. Шыцько. Але не ўсё проста – гэтая праблема мае і  іншы ракурс: і тэрміны выплаты зарплаты, і яе памер залежаць ад вытворчасці прадукцыі на кожным прадпрыемстве. Зараз адзі-най крыніцай фінансавых паступленняў на сельгаспрадпрыемствах з’яўляецца продаж малака. Калі надоі нізкія ды якасць малака невысокая, то грошай на ўсе выдаткі не хапае. У тэлефоннай размове высветлілася, што іншых крыніц сямейнага бюджэту, акрамя зарплаты, у заяўніцы няма. Падсобную гаспадарку сям’я не трымае, маўляў, хлеў разваліўся, а рамантаваць ніхто не збіраецца.
Кіраўніцтва раёна і прадпрыемства знойдуць урэшце сродкі на зарплату, але патрэбна задаць пытанне і сабе – ці ўсё зроблена на сваім працоўным месцы, каб была прадукцыя ў належнай колькасці і якасці.  Грошы не з’яўляюцца ніадкуль, а ствараюцца руплівай працай кожнага чалавека.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №23 ад 24.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *