Безопасность труда в Шумилинском районе обсуждалась на районном селекторном совещании

Актуалии Президент Экономика

Думаць пра людзей
У аўторак, 18 студзеня, кіраўнік раёна Вальдэмар Антонавіч Падляшчук правёў раённую селектарную нараду. На парадак дня было вынесена адно пытанне – бяспека працы.
Тэму абвастрыла трагічнае здарэнне, якое адбылося ў ААТ “Коханава” Верхнядзвінскага раёна, калі пры разборцы старой пабудовы пацярпелі людзі, тры чалавекі загінулі, яшчэ тры атрымалі раненні.
Думаць пра людзей, клапаціцца пра іх бяспеку – галоўная задача кожнага кіраўніка, падкрэсліў В. А. Падляшчук. Перш чым накіроўваць людзей на работу, трэба правесці інструктажы па тэхніцы бяспекі, забяспечыць работнікаў неабходнымі прыладамі працы. Залішняя бяспечнасць можа абярнуцца вялікай бядой, як гэта здарылася ў Верхнядзвінскім раёне. Калі размова ідзе пра бяспеку працы, дробязей тут не бывае, адзначыў Вальдэмар Антонавіч.
Строгае патрабаванне па забеспячэнні тэхнікі бяспекі людзей  накіравана кіраўнікам усіх рэспубліканскіх, абласных і раённых арганізацый вобласці ў тэлефанаграме старшыні абласнога выканаўчага камітэта Аляксандра Мікалаевіча Косінца.
У прыватнасці, у тэлефанаграме сказана, што работы па ачыстцы ад снегу, разборцы і зносу аварыйных, старых пабудоў і тых, што не выкарыстоўваюцца, неабходна праводзіць у строгай адпаведнасці з існуючымі нарматыўна-прававымі дакументамі. Трэба строга кантраляваць захоў-ванне правілаў тэхнікі бяспекі работнікамі, якія павінны мець адпаведны доступ да ўказаных відаў работ, забяспечваць іх неабходнымі прыладамі працы.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №5 ад 21.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *