28 марта с 20.30 до 21.30 — час Земли. Сделайте Земле подарок!

Экология

Дапаможам планеце!
З года ў год бурлівая дзейнасць чалавека наносіць планеце вялікі ўрон. Грамадства развіваецца, тэхналогіі крочаць уперад, а значыць, і праблемы, звязаныя з забруджваннем планеты, толькі павялічваюцца. Але разумнае чалавецтва аднойчы сказала сабе: “Стоп!” і вырашыла, што за тысячагадовую гісторыю можна выкраіць усяго гадзіну ў годзе, каб паспрабаваць выратаваць Зямлю.
Гадзіна Зямлі – глабальная міжнародная акцыя, арганізаваная Сусветным фондам дзікай прыроды, якая праводзіцца штогод у адну з апошніх субот сакавіка. Сёлета яна пройдзе 28 сакавіка з 20.30 да 21.30 па мінскім часе. Дарэчы, Беларусь удзельнічае ў акцыі з 2009 года. Сутнасць акцыі простая: усе, хто ўдзельнічае ў ёй, павінны ўсяго на адну гадзіну адключыць электрабытавыя прыборы і святло.
“Гадзіна Зямлі” – гэта, перш за ўсё, сімвалічная акцыя беражлівых адносін да прыроды, грамадскі заклік да рашучых мер па захаванні клімату нашай планеты і клопату пра яе абмежаваныя рэсурсы.
Давайце аб’яднаем нашы намаганні і ўнясём пасільны ўклад у захаванне рэсурсаў нашай краіны і планеты ў цэлым.
І. БЛІЗНЕЦ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №24 ад 27.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *