Сотрудники Шумилинском музея рассказывают детям о весенних традициях белорусов

Культура Образование

Перадаць традыцыі дзецям
У сакавіку ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі на музейных занятках “Вясна прыходзіць з ласкаю і са сваёю казкаю” дзеці знаёміліся з веснавымі звычаямі нашых продкаў.
Даўней людзі не  проста чакалі вясну, а прыдумалі вясёлыя і святочныя абрады для яе сустрэчы. Напрыклад, існаваў абрад сустрэчы птушак. У дзень вясновага раўнадзенства, 22 сакавіка, жыхары  навакольных вёсак ляпілі з цеста птушак-жаваранкаў,  выпякалі іх у печы і раздавалі дзеткам, а тыя радасныя залазілі з гэтымі фігуркамі на дахі хат, на пагоркі і, падкідваючы іх у паветра, заклікалі вясну.
Гэты і іншыя вясновыя народныя абрады ляглі ў аснову музейнага занятку. Дзеці з задавальненнем ляпілі з цеста першых вестуноў вясны – жаваранкаў, выраблялі  вясновых птушачак з паперы і развешвалі на дрэвах у парку, каб вясна прынесла дастатак у кожную хату. Як і ў даўнія часы, «варылі» «грачыную» кашу і адносілі  яе «гарачую» ў збанках на рыдлёўцы ў поле і «кармілі» аслабелых пасля доўгай зімы птушак, каб яны разам з людзьмі змаглі ў вясну ўвайсці, дапамагалі абзавесціся вясновым жытлом птушкам, якія прыляцелі з далёкіх краёў.
Знаёмства дзяцей з  даўнімі нацыянальнымі традыцыямі сустрэчы вясны, салодкія пачастункі і добры настрой  сталі асноўнымі вынікамі музейнага занятку.
С. ІВАНОВА, дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.
Надрукавана ў №24 ад 27.03.2015 г.



1 комментарий по теме “Сотрудники Шумилинском музея рассказывают детям о весенних традициях белорусов

  1. Уважаемая, С.Иванова, можно ли услышать от Вас источники информации по поводу: лепили фигурки птиц из теста, приносили кашу и т. д.?
    Могу Вам сообщить, что весенние месяцы были самими голодными в жизни «тутэйшых», запасы зерна были только для посева, о кашах не для себя речи не было вообще. Фигурки птиц лепили из Г Л И Н Ы, и залазили дети не на крыши(узнайте, чем было черевато залазить на Т Е крыши), а выходили на возвышенности возле сел.
    Ритуал был связан с тем, что птицы(их яйца) являлись зачастую единственным источником белка в голодное время. Дети затем разоряли гнезда сорок и поедали их яйца.
    То, что Вы написали, характерно было для западных и юго-западных областей. А к вечно нищим, пьяным и ленивым восточным регионам отношения не имело.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *