В Шумилино соревновались пионерские дружины


“Іменем дастойны называцца”
У раённым цэнтры дзяцей і моладзі прайшоў раённы этап абласнога агляду-конкурсу піянерскіх агітбрыгад “Іменем дастойны называцца”,  прысвечаны 70-ай гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У конкурсе бралі ўдзел каманды Обальскай, Мікіціхінскай, Башнёўскай,  Амбросавіцкай школ, СШ № 2, СШ № 1 і раённай гімназіі.
Конкурс праходзіў па дзвюх намінацыях. У першай з іх, “Піянер-герой – наш прыклад”,  рабяты расказвалі пра подзвігі Зіны Партновай, Валі Коціка і іншых піянераў, якія змагаліся плячо ў плячо з дарослымі. Дзяцей вайны аб’ядноўвала  адданасць і любоў да Радзімы.  У першай намінацыі перамагла каманда  з Мікіціхінскай СШ, на другім месцы – каманда “Дзяцінства” з Амбросавіч, на трэцім – каманды “Факел” з Башнёў і “Верныя сябры” з Обальскай школы.
У другой намінацыі – “Героя славім у справах” – удзельнікі агітбрыгад расказвалі пра Герояў Савецкага Саюза, якія змагаліся на тэрыторыі нашага раёна ці імя якіх носяць іхнія піянерскія дружыны. Перамогу атрымалі каманда з СШ № 2 (першае месца) і з раённай гімназіі.
Як расказала метадыст цэнтра дзяцей і моладзі Т. М. Мураўёва, пераможцы конкурсу агітбрыгад будуць абараняць гонар нашага раёна на абласным этапе конкурсу, які адбудзецца ў красавіку.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №24 ад 27.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *