1 апреля — День смеха

Общество

Дзеці – пра армію, жаніцьбу і нейкую інструкцыю
– Мама, калі вы мне сястрычку народзіце, – пытаецца пяцігадовы Ілья.
– Будзем спрабаваць, як атрымаецца, – падбірае словы мама.
– А вы вазьміце з татам інструкцыю, па якой вы мяне зрабілі – і ўсё атрымаецца.

– Мы не можам ўключыць дыск, не працуе дыскавод у камп’ютары, – тлумачаць сыну бацькі.
– Спадзяюся, флэшкавод там працуе, –  верыць, што не ўсё яшчэ страчана, хлопчык.

– Мама, – дзеліцца ўражаннямі Юля пасля садка, – Дзяніс у мяне закаханы, ён сёння мяне дурніцай абазваў.

Сям’я позна вяртаецца з прагулкі. Сын заўважае:
– Мы ноччу гулялі, мы такія начнушкі.

Ягор выходзіць на вуліцу, моцна ўцягвае паветра і з захапленнем кажа:
– Як тут смачна пахне кіслародам.

– Нараджаюць толькі мамы, а татам галоўнае  жаніцца, – выдае жыццёвую мудрасць Ілья.

– Калі вырасту, у армію паступаць не буду, я лепш у інстытут паступлю, – дзеліцца планамі на жыццё першакласнік. – У арміі і ж апранацца хутка трэба, а ў мяне з гэтым праблемы.

– Як бы я хацеў быць птушкай, – летуценна гаворыць пяцігадовы Андрэй.
– Чаму менавіта птушкай, – цікавіцца мама, – каб лятаць умець?
– Не, каб яйкі выседжваць.

– Асцярожней з малатком, ты яшчэ не ўмееш ім карыстацца, – пера-сцерагае бабуля шасцігадовага ўнука.
– Бабуля, ну ты што? Чалавек ужо першы клас скончыў і малатком стругаць не ўмее, – адказвае ўпэўнены ў сваіх сілах хлопчык.

Сын-першакласнік расказвае бацькам пра аднакласніцу:
– І наогул, калі яна будзе так сябе весці, замуж ёй выйсці не ўдасца.
Падслухала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №25 ад 31.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *