Мишневичская молодёжь отлично выступила на конкурсе первичек учащейся молодёжи ОО БРСМ

Общество

Дзе лепшая пярвічная арганізацыя?
У Гарадку прайшоў занальны конкурс на лепшую пярвічную арганізацыю вучнёўскай моладзі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” “Школьны марафон”, прысвечаны Году моладзі. За званне лепшай і выхад у фінал спаборнічалі пярвічкі з Шумілінскага, Гарадоцкага, Віцебскага і Лёзненскага раёнаў. Гонар нашага раёна абаранялі каманды з Мішневіцкай і Обальскай школ.
Ухвальных слоў заслужыла мішневіцкая моладзь, якая ўпершыню выступала на абласным ўзроўні. Намеснік дырэктара Мішневіцкай школы І. А. Галабурда добра падрыхтавала да выступленняў Вадзіма Цітова, Фёдара Марчука, Алега Кандраценку, Рыту Папкову, Яну Пятрову і Алену Шакун. Адметнай у мішневіцкай пярвічкі была насценная газета “Новы фармат”, добра глядзеліся ў конкурсе-прывітанні “Знаёмцеся – гэта мы!”, а ў конкурсе хатніх заданняў паказалі адзін дзень з жыцця пярвічкі. Багата апладысментаў падчас “Конкурсу капітанаў” заслужылі  такія жарты, як “настаўнікам года быў прызнаны бацькоўскі рамень”, “самым актыўным  спонсарам нашай школы з‘яўляецца энтузіязм”, “мяч ляцеў у акно дырэктара школы, а вучні ўжо гулялі ў хованкі”.
Пярвічка Мішневіцкай школы заняла другое месца. Выйграла занальны конкурс камандаі з Віцебскага раёна. Обальскія школьнікі ў прызавую тройку не трапілі.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №27 ад 07.04.2015 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *