В Комитете госконтроля: зарплаты, посевная, торговля…

Вестник Комитета госконтроля

З Камітэта Дзяржкантролю
І зноў пра зарплаты

Забеспячэнне суб’ектамі гаспадарання рэгіёна своечасовай выплаты зарплаты знаходзіцца на пастаянным кантролі ў Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці.
Згодна з пададзенымі ў органы дзяржаўнай статыстыкі дадзенымі ў Дубровенскім раёне па стану на 1 сакавіка пратэрмінаваную запазычанасць па выплаце зарплаты мелі дзве арганізацыі.
Аднак у сярэдзіне сакавіка ў Аршанскі міжрайкамітэт дзяржкантролю сталі паступаць звароты работнікаў шэрага іншых арганізацый Дубровенскага раёна па факце нявыдачы ім зарплаты за студзень. Праведзеныя кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы факты пацвердзілі.
Выяўлены факты несвоечасовай выплаты зарплаты ў Лёзненскім раёне і непрадастаўлення ў органы статыстыкі справаздачнасці пра наяўнасць пратэрмінаванай запазычанасці.
У мэтах недапушчэння падобных парушэнняў і дачы прынцыповай ацэнкі дзеянням службовых асоб прадпрыемстваў і органаў дзяржкіравання плануецца ў бліжэйшы час правесці калегію КДК Віцебскай вобласці па пытаннях своечасовасці выплаты зарплаты і сапраўднасці адлюстравання дадзеных па яе выплаце ў дзяржстатсправаздачнасці.
Гандаль – з парушэннямі
У ходзе маніторынгу, праведзенага ў гандлёвай сетцы Лепельскага раёна, у кожным з 7 правераных аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання выяўлены парушэнні.
Парушэнні правілаў гандлю і санітарных норм ухіляліся ў ходзе маніторынгу. Для прыняцця своечасовых мер па насычэнні гандлёвай сеткі шырокім асартыментам тавараў накіраваны рэкамендацыі ў Лепельскае райспажыўтаварыства і ААТ “Лепельскі малочнакансервавы камбінат”.
Па пытаннях пасяўной
Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці праведзены маніторынг па вывучэнні спраў у Докшыцкім раёне па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення вясенняй пасяўной кампаніі. Устаноўлены факты сяўбы без унясення ўгнаенняў у поўным аб’ёме, адсутнасці неабходнай колькасці дызпаліва, завышэння дадзеных пра гатоўнасць сельгастэхнікі.
Камітэтам вобласці было рэкамендавана гаспадаркам прыняць неадкладныя і вычарпальныя меры па ўхіленні выяўленых парушэнняў і недахопаў. Матэрыялы па выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў для прыняцця мер рэагавання, недапушчэння выяўленых парушэнняў і недахопаў у далейшым, прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці вінаватых службовых асоб былі накіраваны ў Докшыцкі райвыканкам і Віцебскі аблвыканкам.
20 тон бананаў – без сертыфіката
У ходзе аператыўна-вышуковых і рэйдавых мерапрыемстваў работнікамі Наваполацкага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў сумесна з супрацоўнікамі Расонскага РАУС спынены ўвоз у краіну буйной партыі бананаў.
Ноччу быў спынены грузавы аўтамабіль, які належыць беларускай транспартнай кампаніі, у якім знаходзілася 20 тон бананаў на агульную суму 1 170 000 расійскіх рублёў. Аўтамабіль рухаўся з Расіі, у ходзе праверкі ў перавозчыка адсутнічаў абавязковы ў такіх выпадках фітасанітарны сертыфікат на перавозімы груз.
На транспартны сродак і груз накладзены арышт, за парушэнне прадугледжаны штраф 50 базавых велічынь з канфіскацыяйй ці без канфіскацыі груза.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №29 ад 14.04.2015 г.



4 комментария по теме “В Комитете госконтроля: зарплаты, посевная, торговля…

  1. А вы не хотите обратить внимание как выплачивается заработная плата в ШУМИЛИНСКОМ РАЙОНЕ. Расскажите про Мишневичский совхоз, где люди пол года не видели денег, а в Сиротинском ситуация не лучше и т.д. Зачем пишите про Лёзненский, Лепельскский и т.д. Вы ведь Шумилинская районная газета — напишите какие у людей задолженности за детский садик, за электричество, за газ, за квартплату и всё остальное. А если кто умудрился взять кредит, напишите как у этого человека растёт пеня перед банком. А про выплаты детских пособий — это вообще отдельный разговор… Люди в нашем хозяйстве уже собираются вызывать представителя администрации президента и онт.

  2. «У мэтах недапушчэння падобных парушэнняў і дачы прынцыповай ацэнкі дзеянням службовых асоб прадпрыемстваў і органаў дзяржкіравання плануецца ў бліжэйшы час правесці калегію КДК Віцебскай вобласці па пытаннях своечасовасці выплаты зарплаты і сапраўднасці адлюстравання дадзеных па яе выплаце ў дзяржстатсправаздачнасці.»
    К началу лета может даже выплатят народу за январь…и то проценты.

  3. Проблема в том, что у нас ориентируются на тех,кто хуже. Слова руководителя:»У нас еще нормально,в других хозяйствах- вообще кошмар».
    И это «нормально» работать за бесплатно по пол года. А не дай бог заболеет ребенок, нет денег даже на отечественные лекарства. Если у нас и дальше будут такие руководители, то совсем скоро сельскому хозяйству будет каюк. В Шумилинском районе уже и так вилы .

  4. конечно, рыба гниет с головы. но и люди у нас практически раз учились работать. дай только и дай.вот вы писаки пишите все плохо. а хоть один пошёл в колхоз работать.? а нет пускай кто то а не я. а ведь истоки жизни начинаются там, с мозолистых рук и усталых лиц. надо каждому относиться к своему делу достойно, а не красть каждый что может и что хочет. итог. чего достойны то и получаем в итоге.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *