Реализация Декрета №18 в Шумилинском районе

Актуалии Закон Общество

Дзяцей вярнулі ў сям’ю
У канцы сакавіка пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама А. М. Зайцава прайшло пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх. На пасяджэнні аналізавалі арганізацыю работы з бацькамі, якія былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне бацькоўскіх абавязкаў па выхаванні дзяцей.
Таксама рашэннем камісіі чацвёра непаўналетніх дзяцей былі вернуты ў сям’ю (в. Добрына). Бацькі выканалі ўсе пункты прапанаванага ім плана, у тым ліку закадзіраваліся ад алкагольнай залежнасці. Наступныя тры сям’і, у сваю чаргу, трымалі справаздачу па кожным пункце свайго плана рэабілітацыі. Былі разгледжаны іншыя выпадкі, прыняты рашэнні.

Прагулаў становіцца менш
Намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў правёў каардынацыйную нараду па пытаннях рэалізацыі Дэкрэта №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей ў нядобранадзейных сем’ях”.
На 1 сакавіка ў раёне было зафіксавана 105 абавязаных асоб. За люты імі было здзейснена 76 прагулаў. Але ўлічваючы факт, што за студзень агульная колькасць прагулаў была роўна 127, можна гаварыць пра станоўчую дынаміку. Галоўны крытэрый работы, – адзначыў Анатоль Мікалаевіч, – кампенсацыя расходаў за ўтрыманне дзяцей. За два месяцы гэтага года працэнт кампенсацыі складае 31,5. Менш збіраюць толькі ў Расонскім і Міёрскім раёнах. А таму першы клопат – гэта стабільная працаўладкаванасць і дысцыпліна працы.
У ходзе нарады былі прадметна абмеркаваны ўсе пункты парадку дня, прыняты рашэнні. Справаздачу аб рабоце трымалі прадстаўнікі сістэмы адукацыі, службы занятасці і іншыя. Таксама былі прааналізаваны вынікі работы па раней прынятых рашэннях.
Надрукавана ў №29 ад 14.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *