К новому отопительному сезону Шумилинский комхоз заменит 5,5 км теплосетей

Новости Экономика

Паменшыць страты
Сёлетні ацяпляльны сезон яшчэ не завяршыўся, а камунгасаўцы пачалі актыўна рыхтавацца да наступнага. “Да новага сезона мы павінны перакласці 5,5 км цепласетак, – расказвае галоўны інжынер УП ЖКГ Аляксей Догель. – Гэта участак ад вуліцы Юбілейнай ля ДАІ да  Кароткіна, 11. Аб’ёмы вялікія, таму і пачалі работу вясной. Не павінна быць ніякіх складанасцяў, бо ПІ-трубы і іншыя матэрыялы ўжо закуплены. Задача камунгасу да восені завяршыць  работы”.  Дарэчы, сродкі на рэканструкцыю, а гэта каля 12 мільярдаў рублёў, выдзелены з абласнога бюджэту.
У ходзе рэканструкцыі будзе ліквідавана транзітная цеплатраса, якая праходзіць праз тэрыторыю “Райаграсэрвісу”.  Як адзначае галоўны інжынер, гэта 842 метраў цеплатрасы, якія выкарыстоўваюцца мінімальна. “Гэта дазволіць знізіць страты цяпла, – падкрэслівае Аляксей Догель. – Сёлета яны складаюць каля 19%,  да 2016 года мы павінны знізіць страты да 14%”.
Безумоўна, што ўвесь плён ад замены цеплатрасы спажыўцы адчуюць толькі восенню. Але зараз прыйдзецца крыху пацярпець: калі ў пэўным мікрараёне пачнуцца работы, то гарачай вады не будзе з месяц.
Аляксей Догель падзяліўся планамі і наконт аграгарадка Мікіціха. У 2010 годзе там пачалі замену цепласетак на сучасныя ПІ-трубы. Застаўся невялікі мікрараён у раёне вуліц Ласкунова і Цэнтральная, пасля іх замены ўся цепласістэма ў аграгарадку будзе адпавядаць сучасным патрабаванням.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №29 ад 14.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *