Телефонный справочник в Шумилино переиздадут не раньше 2016 года

Новости

Тэлефонны даведнік
У рэдакцыю патэлефанавала З. А. Ягіпцава для таго, каб выказаць незадаволенасць ад свайго імя і імя многіх сваіх знаёмых  дрэннай тэлефоннай сувяззю, скардзілася на тое, што многія тэлефонныя нумары змяніліся, а таму тэлефонны даведнік ужо не дае праўдзівай інфармацыі.
Начальнік РВЭС Ю. Р. Маскалькоў на наш запыт патлумачыў, што зараз у раёне ідзе сур’ёзная мадэрнізацыя сувязі (пра што пісала наша газета ў №15 ад 24 лютага 2015 года ў матэрыяле “А сувязь нам патрэбна якасная і пастаянная”). Нумары пакрысе мяняюцца. І тэлефонны даведнік абавязкова будзе перавыдадзены, але не раней за 2016 год. Пакуль гэта не мае сэнсу. Ён звярнуў увагу на тое, што дакладны, адноўлены тэлефонны нумар таго ці іншага абанента можна даведацца па нумары 109. Праўда, даведка платная.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №29 ад 14.04.2015 г.



1 комментарий по теме “Телефонный справочник в Шумилино переиздадут не раньше 2016 года

  1. Згодна з З.А. Ягіпцавай! У справачніку больш 10 нумароў і ні на адзін не здымаюць трубку. Да таго ж, 2 нумары зусім не РВЭСа! А Вітконпрадукта і Альянс-пласта! Патэлефанавала на нумар 109 — ПЛАТНЫ — далі нумар тэлефона, каб звязацца з спецыялістамі РВЭСа, але па гэтаму нумару ніхто не бярэ трубку! Трэба ісці да іх пешшу!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *