На совещании в Шумилинском райисполкоме: темпы посевной, республиканский субботник

Актуалии Президент

Плённа папрацаваць на суботніку
Учора адбылася традыцыйная рабочая нарада ў райвыканкаме, якая прайшла ў пашыраным складзе. Дадаткова на нараду былі запрошаны кіраўнікі гарадскіх прадпрыемстваў і арганізацый.
“Аграпрамысловаму комплексу заўсёды асаблівая ўвага і падтрымка. Гэта вядучая галіна эканомікі раёна, зараз перад сельгаспрадпрыемствамі стаіць адзін з важнейшых вытворчых этапаў – правядзенне веснавой сяўбы, – падкрэсліў старшыня райвыканкама У. П. Куранны. – Ад таго, як пройдзе сяўба, залежаць і вынікі работы ўсяго АПК раёна. Таму райвыканкам прыняў рашэнне аб аказанні дапамогі сельскагаспадарчым прадпрыемствам з боку гарадскіх арганізацый”.
Да кіраўнікоў прадпрыемстваў была даведзена інфармацыя аб выдзяленні механізатараў і тэхнікі на час веснавой сяўбы.
Таксама былі пастаўлены задачы на рэспубліканскі суботнік, які пройдзе ў канцы тыдня. Трэба спланаваць ўсе работы, якія патрэбна правесці на замацаваных тэрыторыях, падшэфных фермах і вёсках, каб папрацаваць на суботніку плённа. Дарэчы, большая частка заробленых на суботніку грошай застаецца ў раёне і выкарыстоўваецца на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, рамонт і рэканструкцыю воінскіх могілак, памятнікаў і памятных знакаў і іншыя мэты.
Пасля нарады пад кіраўніцтвам У. П. Кураннога адбылося рабочае пасяджэнне райвыканкама, на якім былі разгледжаны аператыўныя пытанні і прыняты адпаведныя рашэнні.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №29 ад 14.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *